Культура77

Памерла Таццяна Прановіч — выкладчыца журфака БДУ і дачка Івана Чыгрынава

Таццяне Прановіч было 67 гадоў. У 2020 годзе яна падтрымала пратэсты.

Памерла дачка пісьменніка Івана Чыгрынава — выкладчыка журфака БДУ Таццяна Прановіч. Ёй было 67 гадоў.

У 1976‑1981 гадах вучылася ў БДУ. З 1984 года працавала старшым выкладчыкам кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры Інстытута журналістыкі БДУ. Яе захапленнем была антычная літаратура.

«Самая першая нататка была фактычна прадыктаваная мне маім бацькам. Мы паехалі з ім у Вязынку на народнае свята паэзіі. Я і сама магла б апісаць свае ўражанні, але таты заўсёды думаюць, што зробяць гэта лепш. Таму мая першая публікацыя мела сваю спецыфіку», — згадвала яна ў адным з інтэрв'ю.

«Я вельмі хацела працаваць у журналістыцы, — казала Прановіч. — Таму, калі мая аднакурсніца Алена Філіпчык у 1994 годзе стварыла газету «Пераходны ўзрост», я з задавальненнем прыйшла туды. Спачатку працавала стыль-рэдактарам, а ў 1998 годзе стала намеснікам рэдактара. … Але ведаеце, «Пераходны ўзрост» даў мне ўсё, чаго мне не хапала. Я прыходзіла на першы курс журфака: са 150 студэнтаў 100 ужо ведалі мяне як намесніка рэдактара «Пераходнага ўзросту». У той час я адчувала, як кіпіць кацёл маладосці, і сама ў ім варыліся».

У 2020 годзе Таццяна Прановіч падтрымала пратэсты.

Праз некалькі гадоў выкладчыца пакінула журфак.

«На адным са студэнцкіх капуснікаў я спяваў «Вочы чорныя» з прысвячэннем Таццяне Іванаўне Прановіч. На капусніках нам дазваляліся вольнасці. На словах «Как люблю я вас, как боюсь я вас» зала выбухнула смехам. Таццяна Іванаўна таксама смяялася. Мы яе вельмі любілі — за фантастычныя лекцыі, калі яна выходзіла ў цэнтр аўдыторыі, шырока расстаўляла рукі, дэкламавала вершы», — успамінае ў фэйсбуку Дзмітрый Нікановіч.

«І было вельмі важна адчуваць, што ў 2020 годзе мы з Таццянай Іванаўнай на адным баку.«У меня украли голос, у меня украли подпись» — словы, якія завірусіліся з аднаго відэа з пратэстаў ва ўнутраным дворыку БДУ. І было прыемна пазнаць Таццяну Іванаўну, якая прамаўляла гэтыя словы з годнасцю і сваёй шыкоўнай лектарскай падачай.Пасля яе здароўе моцна пагоршылася. Таццяна Іванаўна хадзіла з палачкай, працавала, калі не памыляюся, ужо на палову стаўкі, пераважна з кітайскімі студэнтамі.Не забуду, як у 2021 годзе на святкаванні 100‑годдзя БДУ мы прыйшлі ў залу на ўрачыстасць, а Таццяне Іванаўне так і не ўручылі юбілейнага знака. Гэта было так красамоўна подла», — расказвае Дзмітрый Нікановіч.

Настасся Занько ў фэйсбуку ўспамінае, як у 2020‑м яна глядзела стрым з марша пенсіянераў. «І бачу — Таццяна Іванаўна там. Да яе падыходзяць вядучыя стрыму, яна пагаджаецца пагаварыць і кажа нешта накшталт таго, што ўдзельнчіае ў маршы, бо не хоча пакідаць унукам такую краіну, што хоча паправіць усе тыя памылкі, якія дапусціла іх пакаленне. Светлая памяць вам, Таццяна Іванаўна… Вельмі шкада, што вы не дажылі да моманту Новай Беларусі», — піша Занько.

Каментары7

  • Ад удзячнага студэнта
    23.10.2026
    Спачуваю. Дзякуй за вашую сумленнасць, Таццяна Іванаўна
  • Былая студэнтка
    23.10.2026
    Эх, Таццяна Іванаўна… Вельмі шкада! Я памятаю, як мы з ёй хадзілі ў тэатр - на “Забыць Герастрата” па-беларуску. У тэатр лялек таксама хадзілі. Цікава, яна ўсім курсам казала, што з кожным годам студэнты ўсё менш ведаюць?
    У 18 год радавалася, калі скончылася замежная літаратура ў яе. А цяпер успамінаю з цяплом. І нават хачу перачытаць “Іліяду”. А нядаўна ў падарожжы хадзіла па афінскім Акропалі і ўспамінала лекцыі Таццяны Іванаўны.
  • былая студэнтка куратарскай групы
    23.10.2026
    Тактоўная, далікатная, закаханая ў літаратуру і, галоўнае, заўсёды паважлівая да сваіх студэнтаў.
    Да кожнага звярталася па імені і імені па бацьку (што для журфака вялікая рэдкасць), за кожнага перажывала і кожнага памятала. Дзякуй вам за ўсё, Таццяна Іванаўна.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць