Грамадства55

Ліквідавалі грэка-каталіцкую парафію ў Оршы

Пасля абнаўлення даных у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб з'явілася інфармацыя пра ліквідацыю грэка-каталіцкай парафіі ў Оршы. Пра гэта неафіцыйна паведамлялася летам 2026 года, але пацвярджэнняў на той момант не было, піша Katolik.life.

З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы

Да нядаўняга часу грэка-каталіцкая парафія Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы ў Оршы значылася ў АДР дзейнай. Цяпер у звестках пазначана, што рэлігійная арганізацыя знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Гэта працэдура пачалася 1 ліпеня. Рашэнне аб ліквідацыі прыняў Віцебскі абласны суд.

Грэка-каталікі ў Оршы не мелі свайго храма і збіраліся ў мясцовым рыма-каталіцкім касцёле.

Абноўленыя даныя пацвярджаюць, што пасля працэсу перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі засталося 12 грэка-каталіцкіх парафій. 4 супольнасці дзейнічаюць у Мінску, 2 — у Віцебску, па адной — у Гродне, Магілёве, Гомелі, Маладзечне, Полацку і Лідзе.

Раней быў пачаты працэс ліквідацыі ўсіх трох супольнасцяў у Брэсцкай вобласці: у Баранавічах, Івацэвічах і Брэсце.

Каментары5

  • Працягвайце маліцца
    23.10.2026
    Дыктатура ня можа цярпець рэлігію, якая мае сувязі за мяжой, у вольным сьвеце, бо дыктатура ня здольная цалкам яе кантраляваць. Працягвайце маліцца, дзе толькі можаце, нашы суседзі грэка-католікі — у дамах, у палях — зусім як першыя хрысьціяне. Беларусь мае патрэбу ў вас.
  • Пара-Леановіч
    24.10.2026
    Сваёй веры ламаць ня буду!
  • Арсенева
    24.10.2026
    Магутны Божа! Уладар сусветаў,
    Вялікіх сонцаў і сэрц малых!
    Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
    Рассып праменні свае хвалы.

    Дай спор у працы штодзённай, шэрай,
    На лусту хлеба, на родны край,
    Павагу, сілу і веліч веры,
    У нашу праўду, у прышласць — дай!

    Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
    Учынкам нашым пашлі ўмалот!
    Зрабі свабоднай,зрабі шчаслівай
    Краіну нашу і наш народ!
    Зрабі магутнай,зрабі шчаслівай
    Краіну нашу і наш народ!

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць