Грамадства22

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў

Ігару Кандрацьеву было 67 гадоў. Пра яго смерць паведамілі ў грэка-каталіцкай суполцы ў фэйсбуку.

Як гаворыцца ў паведамленні, Ігар Кандрацьеў памёр на Святой Зямлі пасля цяжкай анкалагічнай хваробы. Ён шмат гадоў ачольваў грэка-каталіцкую супольнасць у Брэсце і Брэсцкай вобласці. 

Ігар Кандрацьеў нарадзіўся ў 1959 годзе ў Сібіры ў сям'і рэпрэсаваных.

Па бацькавай лініі меў продкаў, якіх яшчэ ў XIX ст. выслалі з тэрыторыі Беларусі пасля аднаго з паўстанняў. Сярод ягоных продкаў былі святары і іканапісцы. 

Атрымаў архітэктурную адукацыю, займаўся рэстаўрацыяй храмаў і іканапісам.

У 1988 годзе быў рукапакладзены ў святары, а з 1995 года пачаў сваё служэнне ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве. Прыехаўшы ў Беларусь, ён хутка вывучыў беларускую мову і з 1996 года ачольваў рэдакцыю рэлігійнай газеты «Царква».

Святар стаяў ля вытокаў стварэння грэка-каталіцкіх парафій у Берасці, Івацэвічах, Баранавічах, Пінску, Слоніме і Астраўцы, а таксама актыўна займаўся будаўніцтвам душпастырскіх цэнтраў, экуменічным дыялогам і папулярызацыяй беларускіх перакладаў Бібліі.

Меў жонку Вольгу, якая дапамагала яму ў служэнні як музыка і рэгент, і двух сыноў.

У 2022 годзе Ігар Кандрацьеў быў затрыманы разам з рэдактарам газеты «Царква» Ігарам Бараноўскім. Святару прысудзілі 12 сутак адміністратыўнага арышту за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У жніўні 2020 года ў Брэсце падчас масавых пратэстаў Кандрацьеў быў адным з удзельнікаў сустрэчы гарадской грамадскасці з тагачасным старшынёй Брэсцкага гарвыканкаму Аляксандрам Рагачуком. Святар заклікаў выпусціць затрыманых. Калі чыноўнік згадзіўся, Кандрацьеў пайшоў да мясцовага ІЧУ і правёў там усю ноч, пакуль апошні затрыманы не выйшаў на волю.

Каментары2

  • Спачуваньні
    01.09.2026
    Вечная памяць гэтаму чалавеку беларускага патрыятызму й маральнае мужнасьці. Няхай ён спачывае зь мірам і ўваскрэсьне ў славе.
  • Дзякую
    01.09.2026
    Дзякуй, БОЖА, за добрых людзей, якія намагаюцца служыць Табе і блізкім!

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся58

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць