Грамадства1717

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by

Культурніцкі менеджар не выязджаў з Беларусі пасля пачатку масавых рэпрэсій. Па яго прыйшлі ў канцы 2021 года. Паўлу Белавусу прысудзілі 13 гадоў зняволення. Сёння ён выйшаў на волю.

Павел Белавус. Фота: Белсат

Культурніцкі менеджар трапіў у групу палітвязняў, вызваленых 16 верасня пасля прыезду амерыканскай дэлегацыі ў Мінск.

Белавуса затрымалі 15 лістапада 2021‑га пасля выкліку ў міліцыю. Пасля гэтага актывіст тройчы трапіў на суткі — у суме назбіралася 35 дзён. Далей яго перавялі ў СІЗА, дзе выставілі крымінальнае абвінавачванне.

Паўла асудзілі па чатырох крымінальных артыкулах: арт. 342 (удзел у пратэстах), арт. 361 (заклікі да санкцый), арт. 361‑1 (стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 356 (здрада дзяржаве). Выніковы прысуд — 13 гадоў зняволення.

Белавус адбываў свой тэрмін у шклоўскай калоніі №17. 

На волі яго чакалі жонка і двое дзяцей.

Фота: скрыншот відэа

Павел Белавус нарадзіўся ў Лідзе ў 1987 годзе. Скончыў геафак у Брэсцкім дзяржуніверсітэце, яшчэ ў юнацтве зацікавіўся журналістыкай і актывізмам.

У пачатку 2010‑х ён супрацоўнічаў як журналіст з «Радыё Свабода». Таксама Белавус — адзін з арганізатараў святкавання 100‑годдзя БНР у 2018-м, заснавальнік і былы дырэктар творчай пляцоўкі «Арт Сядзіба».

У 2014‑м Белавус заснаваў краму нацыянальнай сімволікі Symbal.by, якая набыла асаблівую вядомасць летам 2020-га. Тады ў краме прадаваліся цішоткі і налепкі з надпісам «ПСІХОЗ%» — адсылка да выказванняў Лукашэнкі пра «каранавірусны псіхоз» і ідэі пра рэйтынг Лукашэнкі ў 3%.

Улады пачалі ціснуць на Symbal.by, і краму давялося зачыніць. Дзясяткі беларусаў прыйшлі падтрымаць краму ў апошні дзень працы — тады чаргу жорстка разагналі сілавікі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • лепш каб Спадар Джон Коўл не прыязджаў ?
    16.09.2026
    Добрая навіна ! паважаныя спадары "неверагодныя", лепш каб Спадар Джон Коўл не прыязджаў ? , няхай Беларусы далей сядзяць ў вязніцах ?
  • Indrid Cold
    16.09.2026
    лепш каб Спадар Джон Коўл не прыязджаў ?, заўсёды можна не вяртаць 45 мілліёнаў даляраў пакуль лука не спыніць рэпрэсіі, напрыклад :)
  • Файны Беларус на волі
    16.09.2026
    Indrid Cold, Файны Беларус на волі !! і Калій робіць РБ мацней ў супрацьстаянні з вашай імперыяй д'ябла. Тамы вы і нездаволены 2 дні

Цяпер чытаюць

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх16

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі7

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне7

У Ждановічах сёння адчыніўся будаўнічы гіпермаркет. Што там прадаецца?1

Кіеў аднавіў інтэнсіўныя ўдары па расійскіх НПЗ пасля таго, як Вашынгтон праігнараваў яго патрабаванні1

Закрыла сабой сына і дачку: у Крамянчугу ў выніку расійскай атакі загінула маці дваіх дзяцей3

Меланія Трамп папрасіла мужа перастаць танцаваць на мітынгах1

Сяргей Антусевіч: Я памятаю твары тых, каго пакінуў за кратамі3

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх16

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць