Эміліі Карняйчук адзін год, яна родам з Гомеля. У яе СМА, на яе лячэнне патрабуецца 1,8 мільёна даляраў.

Сяргей Ярмак вырашыў прайсці 100 кіламетраў па маршруце Ратамка — Мінск — Слуцк, каб прыцягнуць увагу да Эміліі Карняйчук — аднагадовай дзяўчынкі, якая хварэе на СМА.
Эміліі Карняйчук адзін год, яна родам з Гомеля. У яе СМА (спінальная мышачная атрафія) — захворванне, пры якім паступова гінуць рухальныя нейроны ў спінным мозгу, што прыводзіць да росту слабасці мышцаў.
Каб спыніць развіццё хваробы, неабходны прэпарат Zolgensma коштам 1,8 мільёна даляраў. У беларускіх рублях гэта прыкладна 5,3 мільёна.
Каб дапамагчы дзяўчынцы, Сяргей Ярмак прыдумаў чэлендж: прайсці сто кіламетраў ад Ратамкі да Слуцка. Свой шлях ён асвятляў у сацсетках.
У выніку ён прайшоў да Слуцка 107 км, скончыўшы дарогу апоўначы.

«Думалі, што пасля 107 км, або 152 627 крокаў з Ратамкі ў Слуцк, я буду ўвесь дзень ляжаць пластом і аднаўляцца? Як бы не так! Найлепшае аднаўленне для цягліц — гэта актыўнае аднаўленне. Мая раніца пачалася з лёгкай хады на бегавой дарожцы, а проста зараз я збіраюся на прабежку на 2—3 км, каб прыйсці ў тонус. «Марафон добрага сэрца» пешшу завершаны! Я фінішаваў ноччу, калі на гадзінніку было ўжо 00:01. Банкі ў Слуцку, вядома, у гэты час былі зачыненыя. Але я сваё слова трымаю!» — паведаміў ён.
Каментары