У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна
Музей-запаведнік «Царыцына» ў Маскве закрылі «па тэхнічных прычынах». Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале Ксенія Сабчак.

Супрацоўнікі аховы музея-запаведніка патлумачылі, што атрымалі распараджэнне закрыць парк, але не ведаюць, што стала прычынай такога рашэння. На месца прыбылі супрацоўнікі паліцыі, уваход на тэрыторыю цяпер закрыты. Паводле карэспандэнта выдання, абстаноўка ў парку спакойная, наведвальнікаў у ім было няшмат.
Раней амбасада ЗША ў Маскве паведаміла пра «дакладную пагрозу здарэння», якое можа прывесці да масавых ахвяр на тэрыторыі музея-запаведніка. У сувязі з гэтым амерыканцаў заклікалі не наведваць парк і трымацца далей ад яго.
Варта адзначыць, што падобнае папярэджанне пасольства ЗША выдавала і ў сакавіку 2024 года, перад вядомым крывавым тэрактам у «Крокус Сіці Холе» ў падмаскоўным Краснагорску. Папярэджанне выйшла 7 сакавіка, а тэракт адбыўся ўвечары 22 сакавіка.
У ФСБ Расіі заявілі, што атрымалі ад амерыканскага боку праз партнёрскія каналы інфармацыю пра падрыхтоўку тэракту ў Маскве. У ведамстве паведамілі, што праводзяць адпаведную працу.
Паводле іншых паведамленняў, доступ на тэрыторыю музея-запаведніка «Царыцына» часова абмежавалі.
Музей-запаведнік «Царыцына» — гэта буйны гісторыка-архітэктурны, мастацкі і ландшафтны музейны комплекс, размешчаны на поўдні Масквы. Комплекс заснаваны ў 1775 годзе па загадзе імператрыцы Кацярыны II як яе загарадная рэзідэнцыя.
Акрамя Вялікага і Малога палацаў і іншых будынкаў, на тэрыторыі знаходзіцца вялізны пейзажны парк з маляўнічымі царыцынскімі сажалкамі, альтанкамі, гротамі і вялікім святломузычным фантанам.
На сённяшні дзень гэта адна з самых папулярных культурна-паркавых прастор у Маскве: у палацах дзейнічаюць пастаянныя музейныя экспазіцыі і выставы, праводзяцца канцэрты класічнай і джазавай музыкі, фестывалі ды экскурсіі.
Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»
У Расіі кіраўніцы хостэла, у якім жылі выканаўцы тэракта ў «Крокусе», далі тры гады зняволення
Адзін з асуджаных за тэракт у «Крокусе» скончыў жыццё самагубствам
Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму
Каментары