Свет

У ДР Конга колькасць загінулых ад ліхаманкі Эбола перавысіла пяць тысяч чалавек

Усяго заразіліся 10 351 чалавек, гэта значыць, што памёр амаль кожны другі хворы.

Фота: Daniel Buuma/Getty Images 

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга працягваецца маштабная ўспышка ліхаманкі Эбола, якая з мая 2026 года забрала жыцці 5026 чалавек, піша Bild.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя краіны, усяго заразіліся 10 351 чалавек, гэта значыць, што памёр амаль кожны другі хворы. Гэта ўжо другая па колькасці ахвяр эпідэмія Эболы ў гісторыі. Успышку выклікаў вірус Бундыбуджыё, супраць якога пакуль няма зацверджанай вакцыны.

Штотыдзень у краіне выяўляюць па 400—500 новых выпадкаў захворвання, прычым менш за чвэрць з іх звязаныя з ужо вядомымі ўладам ланцужкамі заражэння. Гэта істотна ўскладняе выяўленне і ізаляцыю інфікаваных. Паводле слоў спецыяліста па інфекцыйных захворваннях Богумы Тытанджы з Універсітэта Эмары, распаўсюджванне віруса стабілізавалася на вельмі высокім узроўні.

Барацьбе з эпідэміяй перашкаджаюць узброеныя канфлікты, недавер мясцовага насельніцтва да медыцынскіх работнікаў і скарачэнне міжнароднай дапамогі. Выпадкі заражэння таксама зарэгістраваныя за межамі Конга, у тым ліку ў Кеніі, Нігерыі і Угандзе.

Еўрапейскія эпідэміялагічныя службы ацэньваюць рызыку распаўсюджвання захворвання ў ЕС як вельмі нізкую. Вірус перадаецца пры непасрэдным кантакце з біялагічнымі вадкасцямі інфікаваных людзей, прычым яны становяцца заразнымі пасля з'яўлення сімптомаў.

Хвароба звычайна пачынаецца з высокай тэмпературы, галаўнога і цяглічнага болю, затым могуць узнікаць ваніты, дыярэя і крывацёкі. У цяжкіх выпадках развіваецца паліорганная недастатковасць. Паводле ацэнак спецыялістаў, дзейныя ў Еўропе сістэмы выяўлення інфікаваных і адсочвання кантактаў істотна зніжаюць верагоднасць маштабнай успышкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць