Каханне і сэкс3030

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў

Доўгі час ідэальным мужчынам у рамантычных адносінах лічыўся ўпэўнены ў сабе лідар, які заўсёды бярэ ініцыятыву і прымае галоўныя рашэнні. Новае апытанне паказала, што гэты вобраз паступова губляе прывабнасць. Дык якіх мужчын жанчыны хочуць бачыць побач з сабой?

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Вобраз так званага альфа-самца добра знаёмы па фільмах, кнігах і сацыяльных сетках. Гэта моцны, рашучы і дамінантны мужчына, які ведае, чаго хоча, не баіцца канфліктаў і імкнецца кантраляваць сітуацыю. У рамантычных гісторыях менавіта такія героі нярэдка становяцца аб'ектамі жаночага захаплення.

У рэальным жыцці, аднак, адносіны не заўсёды будуюцца паводле такога сцэнарыя. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага сэрвісам знаёмстваў Chyrpe. На іх звяртае ўвагу New York Post.

Каго насамрэч шукаюць жанчыны

Паводле апытання, 63% жанчын аддаюць перавагу мужчынам, якія аказваюць эмацыйную падтрымку, адкрыта гавораць пра свае пачуцці і гатовыя дазволіць партнёрцы праяўляць ініцыятыву. Пры гэтым 44% заявілі, што не сталі б мэтанакіравана шукаць так званага альфа-самца.

Толькі 3% апытаных назвалі імкненне кантраляваць партнёрку прывабнай мужчынскай рысай. Дамінантнасць важная для 9%, а рашучасць і напорыстасць аказаліся прыярытэтам для 16%.

Апытанне таксама выявіла разыходжанне паміж рамантычнымі фантазіямі і рэальнымі чаканнямі ад адносін. Каля 45% жанчын пагадзіліся, што дамінантныя альфа-самцы могуць выглядаць прывабна ў мастацкіх творах, але не абавязкова ў рэальным жыцці.

Больш за палову апытаных, 54%, лічаць, што адносіны з такім мужчынам часта становяцца аднабаковымі, калі яго ўласныя жаданні і патрэбы аказваюцца важнейшымі за патрэбы партнёркі.

Чаму мужчыны працягваюць імкнуцца быць альфа-самцамі

Нягледзячы на такія перавагі жанчын, мужчыны па-ранейшаму адчуваюць ціск, які прымушае іх адпавядаць традыцыйнаму вобразу мужнасці. Кожны трэці з апытаных мужчын (35%) прызнаўся, што сябры высмейваюць яго, калі ён не займае дамінантную пазіцыю ў адносінах. Яшчэ 37% адчуваюць падобны ціск з боку сацыяльных сетак.

Пры гэтым мужчыны не заўсёды правільна ўяўляюць, якія якасці ў вачах жанчын прыярытэтныя. Напрыклад, падтрымку цэняць амаль дзве з трох апытаных жанчын (62%), але толькі кожны другі мужчына (48%) лічыць, што жанчыны надаюць ёй такое значэнне. Падобная розніца назіраецца ў ацэнцы важнасці вернасці (61% жанчын супраць 46% мужчын), дабрыні (58% супраць 40%) і ўмення слухаць (52% і 41%).

Экспертка па адносінах кампаніі Chyrpe Джыджы Энгл тлумачыць гэты разрыў традыцыйнымі ўяўленнямі пра мужчынскія і жаночыя ролі. Мужчын звычайна вучаць быць ініцыятыўнымі і ўсё кантраляваць, а ад жанчын чакаюць, што яны не будуць прымаць мужчынскія рашэнні.

Тры міфы, у якія мужчынам трэба перастаць верыць

На думку Энгл, мужчынам варта перагледзець тры распаўсюджаныя перакананні.

Першае заключаецца ў тым, што менавіта мужчына заўсёды павінен рабіць першы крок. Экспертка лічыць, што жанчыны таксама могуць самі знаёміцца, запрашаць на спатканні і адкрыта выказваць свае жаданні.

Другое перакананне звязанае з тым, што мужчына абавязкова павінен кіраваць адносінамі. Аднак некаторыя пары свядома выбіраюць мадэль, у якой большую ініцыятыву бярэ жанчына, і такі падыход можа задавальняць абаіх партнёраў.

Трэцяе заключаецца ў тым, што жанчыны, якія ведаюць, чаго хочуць, і адкрыта гавораць пра свае патрэбы, нібыта выглядаюць занадта ўладнымі. Паводле Энгл, у здаровых адносінах абое партнёраў павінны мець магчымасць выказваць свае жаданні, не баючыся асуджэння.

Каментары30

  • Filipp
    31.10.2026
    "Паводле апытання, 63% жанчын аддаюць перавагу мужчынам, якія аказваюць эмацыйную падтрымку, адкрыта гавораць пра свае пачуцці і гатовыя дазволіць партнёрцы праяўляць ініцыятыву"©
    Гэта толькі ў думках, спаць жа яны жадаюць як і раней з рашучымі мужчынамі.
  • 1
    31.10.2026
    На словах адно, а ў жыцці зусім іншае. Звычайная сітуацыя для жанчын. Думаю, у кожнага ў коле знаёмых безліч прыкладаў
  • грот
    31.10.2026
    Женя, ды ня толькі, дастаткова Усходняй Эўропы, каб паказчыкі адрозніваліся

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць