Навука і тэхналогіі33

Ці ў альфа-самцоў усё нармальна са здароўем?

Намаганні, каб утрымацца на вяршыні, адбіраюць фізічныя сілы, даказалі навукоўцы. Яны даследавалі бабуінаў.

Ці здаровыя альфа-самцы? — задаюцца пытаннем навукоўцы. Шлях наверх і намаганні, неабходныя для таго, каб утрымацца на вяршыні, адбіраюць фізічныя сілы, сцвярджаюць яны.
Самыя свежыя доказы гэтай тэорыі былі атрыманыя дзякуючы даследаванням паводзінаў дзікіх бабуінаў, якія жывуць у Кеніі, у басейне ракі Амбасэлі.

Навукоўцы з універсітэтаў Прынстана і Дзюка дзевяць гадоў вывучалі 125 самцоў з пяці групаў бабуінаў.

«Выявілася, што хоць альфа-самцы атрымліваюць найлепшую ежу і іх гарэмы самыя шматлікія, узровень стрэсу ў іх нашмат вышэйшы, чым у бэта-самцоў, якія стаяць усяго на адну прыступку іерархіі ніжэй»,
 — піша Wall Street Journal. А высветлілася гэта дзякуючы спаражненням: навукоўцы збіралі іх і замяралі ўзровень картызолу — гармону, які выдзяляецца падчас стрэсу.

Бэта-самцы толькі крыху саступалі альфа-самцам па колькасці самак, але ім не даводзілася марнаваць столькі часу на бойкі ці ахову самак ад замахаў іншых самцоў. «Быць альфа-самцом занадта стомна. Я б лепш хацеў быць бэтай», — заўважыў аўтар даследавання Ларан Жэк’ер.

У «чалавечых джунглях», дзе розум важнейшы за грубую сілу, альфа-самцы кіруюць фірмамі, зарабляюць капіталы і граюць першую скрыпку ў любой кампаніі. «Альфа-самца можна пачуць у першыя ж 30 секунд», — кажа нью-ёркскі доктар Т. Байрам Карасу, галоўны псіхіятр Медыцынскага цэнтра Мантэф’ёрэ.

Карасу ўжо 23 гады праводзіць штотыднёвыя сеансы для групы топ-мэнэджараў.

«Тэарэтычна гэта група псіхалагічнай падтрымкі. Але яе сустрэчы непазбежна ператвараюцца ў барацьбу за панаванне,
 — кажа псіхіятр. — Дзе б вы ні сабралі альфа-самцоў разам, самы агрэсіўны пераможа астатніх. Нават калі яны даюць адзін аднаму парады, іх мэта — панізіць навакольным самаацэнку. Тыя, хто займае ў групе найніжэйшыя прыступкі, пасля сеансу сумняюцца ў сабе, і іх узровень тэстастэрону зніжаецца. Яны кажуць мне, што пасля сеансу тры-чатыры дні не могуць займацца сэксам».

Многія альфа-самцы сярод людзей несвядома любяць адрэналін, выкіды якога дапамагалі нашым продкам уцякаць ад драпежнікаў. Але калі адчуванне небяспекі наогул не слабее, хранічны стрэс цягне за сабой павышэнне ўзроўню картызолу, і ў выніку слабее імунная сістэма, павялічваецца крывяны ціск, узровень халестэрыну і інсуліну, закупорваюцца сасуды, прагрэсуюць запаленчыя працэсы.

Так званы «тып асобы «А» — спалучэнне агрэсіўнасці з нецярплівасцю і раздражняльнасцю — павышаюць рызыку захворванняў сэрца.
Галоўная пагроза — пачуццё непрыязнасці. Паводле дадзеных, прыведзеных у Journal of the American College of Cardiology, праявы непрыязнасці павышаюць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў у два разы. «Не ўсе альфа-самцы адносяцца да тыпу „А“, але для здароўя гэтае спалучэнне можа быць смяротным», — заўважае Карасу.

Зразумела, жанчыны таксама могуць быць альфа-самкамі, бэта-самкамі і да т.п. «На небяспеку яны таксама рэагуюць па тыпе „біся ці бяжы“. Але некаторыя навукоўцы мяркуюць, што ў жанчын таксама ёсць інстынкт „клапаціся-і-сябруй“, які забяспечвае выкіды аксітацыну і пралактыну — гармонаў, якія спрыяюць клопату пра дзяцей», — гаворыцца ў артыкуле.

Альфам абавязкова патрэбныя спосабы пазбаўлення ад лішняга стрэсу, кажуць кардыёлагі, псіхіятры і бізнэс-кансультанты. Гэта могуць быць умераныя фізічныя нагрузкі, спорт, ёга, музыка, медытацыя або проста вольны час у коле родных і сяброў. Многія альфы знаходзяць шчасце, здароўе і поспех, толькі навучыўшыся ўтаймоўваць свой дух суперніцтва.

Бэта-самцы — наадварот, найпрыемнейшыя людзі, якія ўмеюць мірыць іншых і дзейнічаць у камандзе. З іх атрымліваюцца выдатныя мужы, бацькі і сябры.
Некаторыя эксперты кажуць, што яны больш задаволеныя жыццём, чым альфы, бо імі не рухае імкненне зрабіцца вышэйшым за ўсіх.

Але ў цэлым найбольшы стрэс адчуваюць не тыя, хто наверсе сацыяльнай іерархіі, а тыя, хто знаходзіцца на ніжніх прыступках, сведчаць шматлікія даследаванні. Напрыклад, у брытанскіх дзяржслужбоўцаў найніжэйшых рангаў было нашмат больш праблем са здароўем, а смяротнасць у тры разы перавышала паказчыкі высокапастаўленых чыноўнікаў, хоць усе яны мелі доступ да сістэмы аховы здароўя.

Пытанне пра тое, у каго мацнейшае здароўе — у альфа- ці бэта-асобін у чалавечым супольнасці, пакуль маладаследаваная. Але цікавасць да ўплыву сацыяльна-псіхалагічнага досведу на арганізм чалавека мацнее. Адно з самых займальных пытанняў — у якім узросце ў дзяцей выяўляюцца рысы «альфы» або «бэты» і ці можна на гэта ўздзейнічаць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць