Свет22

У Расіі кіраўніцы хостэла, у якім жылі выканаўцы тэракта ў «Крокусе», далі тры гады зняволення

Яе абвінавацілі ў тым, што не паведаміла ў МУС аб прыбыцці замежных грамадзян.

Асуджаныя да пажыццёвага зняволення па справе «Крокуса»

Маскоўскі суд прысудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі кіраўніцу хостэла, у якім жылі Далерджон Мірзоеў і Мухамадсабір Файзаў. Ёй таксама на два гады забаранілі працаваць у гасцінічным бізнэсе.

Як піша «РІА Навіны», жанчына кіравала апарт-атэлем на першым паверсе маскоўскага пяціпавярховага дома. Яе абвінавацілі ў тым, што яна не паведаміла ў МУС аб прыбыцці замежных грамадзян, якія не мелі дазволу на часовае пражыванне.

Напад на «Крокус Сіці Хол» пад Масквой адбыўся 22 сакавіка 2024 года. Узброеныя нападнікі ўварваліся ў залу перад канцэртам гурта «Пікнік», адкрылі агонь па людзях і падпалілі будынак. У выніку загінуў 151 чалавек, яшчэ адзін лічыцца зніклым без вестак, а больш за 600 атрымалі раненні. 

Следства ўстанавіла, што напад арганізавалі члены забароненай у Расіі тэрарыстычнай групоўкі «Вілаят Харасан» разам з саўдзельнікамі. Частка з іх прайшла падрыхтоўку за мяжой, іншыя знаходзіліся на тэрыторыі Расіі і займаліся пошукам зброі, яе пераробкай і дастаўкай. Частку ўзбраення прывезлі спачатку ў дагестанскі Каспійск, а перад нападам — у Маскву.

Прысуд па справе тэракту быў вынесены 12 сакавіка 2026 года. 15 чалавек атрымалі пажыццёвыя тэрміны. Сярод іх не толькі забойцы, але і тыя, хто дапамагаў з грашыма, жыллём і транспартам. Прысуд выклікаў абурэнне ў пацярпелых, якія лічаць яго занадта мяккім праз тэарэтычную магчымасць умоўна-датэрміновага вызвалення ў будучыні. Адвакаты ахвяр нават прапаноўвалі прыпыніць для такіх выпадкаў мараторый на смяротнае пакаранне.

Каментары2

  • Алкаш
    24.04.2026
    И дворника, который мел улицу перед гостишкой, тоже осудить, без права занятием должности дворника в дальнейшем. Ихтиандры, ептить.
  • Крынж
    24.04.2026
    Чаму маленькі Вася выраніў марозіва на прыпынку?
    -таму што яго збіў аўтобус.

Цяпер чытаюць

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»27

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паказалі «беларускі Майбах» за 110 900 рублёў7

У Польшчы спынілі беларускі аўтобус і выпісалі кіроўцам 34 штрафы4

У Польшчы загарэлася станцыя Starlink, якая дае доступ да інтэрнэту ва Украіне. Не выключаюць дыверсіі

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»20

Расія з 1 лістапада пагражае цалкам спыніць пастаўкі газу ў Арменію3

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне

Намеснікам украінскага галоўнакамандуючага УСУ Драпатага прызначылі 32‑гадовага айцішніка2

Іван Краўцоў расказаў, дзе цяпер працуе10

Пра што Святлана Ціханоўская гаварыла ў Нью-Ёрку з Білам Клінтанам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»27

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць