Грамадства55

Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з Майкам Пампеа, які ў 2020‑м прыязджаў да Лукашэнкі

На палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з былым дзяржаўным сакратаром ЗША Майкам Пампеа, які займаў гэтую пасаду падчас першай адміністрацыі Дональда Трампа.

Святлана Ціханоўская і Майк Пампеа. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Асноўнай тэмай размовы, як паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай, сталі падзеі 2019—2020 гадоў і палітыка ЗША ў дачыненні да Беларусі ў той перыяд. Бакі закранулі спробы Вашынгтона пашырыць магчымасці Беларусі для захавання незалежнасці і паменшыць яе энергетычную залежнасць ад Расіі.

У лютым 2020 года Пампеа стаў першым за 26 гадоў дзяржаўным сакратаром ЗША, які наведаў Беларусь. Яго візіт адбываўся на фоне нафтавага канфлікту паміж Мінскам і Масквой. Пампеа тады заявіў пра падтрымку Злучанымі Штатамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і паведаміў, што амерыканскія энергетычныя кампаніі гатовыя забяспечыць краіну неабходнымі аб'ёмамі нафты па канкурэнтных цэнах.

Пазней Пампеа апісаў гэты перыяд у сваіх мемуарах «Ніколі не саступай ні цалі» (Never Give an Inch: Fighting for the America I Love). У кнізе ён крытычна характарызуе Аляксандра Лукашэнку як палітыка старой савецкай школы, галоўнай мэтай якога было захаванне ўласнай улады.

Паводле Пампеа, Лукашэнка разумеў небяспеку поўнай залежнасці ад Масквы, паколькі магчымасць паглынання Беларусі Расіяй магла пагражаць і яго ўласнаму становішчу. Таму на працягу многіх гадоў ён спрабаваў балансаваць паміж Расіяй і Захадам.

Пампеа таксама тлумачыць палітыку Вашынгтона ў пачатку 2020 года жаданнем даць Беларусі рэальную альтэрнатыву расійскай залежнасці, у тым ліку праз магчымасць паставак амерыканскай нафты. Аднак пасля выбараў Лукашэнка, паводле гэтай ацэнкі, зрабіў выбар на карысць гвалту і рэпрэсій супраць беларусаў, што істотна звузіла магчымасці для далейшага манеўравання паміж Захадам і Расіяй.

Каментары5

  • Слон у пакоі
    24.09.2026
    Што наконт мужа, Першага джэнтэльмэна Сяргея Ціханоўскага? Ці здольная нашая Лідарка прыняць рашэнне пра развод хоць пасля ўсяго адбыўшагася ці заплюшчыць вочы, як і заплюшчвала на Лукашэнку ўсе гэтыя гады да 2020?
  • пакіньце іх у пакоі
    24.09.2026
    Слон у пакоі, яны самі разбяруцца. А вось ці здольны шаноўны слон самастойна не пісаць глупстваў у каментарах ці трэба ментарская падтрымка мадэратара - пытанне рубам.
  • заплюшчвала ад асалоды?
    24.09.2026
    Слон у пакоі, яна за лукашэнку галасавала

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў10

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў10

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць