Грамадства2626

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Летась летам Арцём Макей два тыдні адвучыўся ў Лонг-Айлэндскім універсітэце (ЗША). Але, як кажа яго маці Вера Палякова-Макей, вярнуўся і сказаў, што непатрэбны яму той Нью-Ёрк. І знайшоў сабе альма-матар у Мінску.

Вера Палякова-Макей з малодшым сынам Арцёмам Макеем. Скрыншот сторыс у яе інстаграме

Сёлета малодшы сын памерлага міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і дырэктаркі Тэатра юнага гледача Веры Паляковай-Макей скончыў Мінскую міжнародную гімназію Ірыны Абельскай — адну з нешматлікіх прыватных устаноў адукацыі, якую пакінулі ў жывых.

Шчаслівая маці апублікавала ў інстаграме фотаздымак з Арцёмам, якога ўпрыгожвала стужка «Выпускнік», і падпісала: «Сыначка-карзіначка». 

З гэтай нагоды Вера Палякова танчыла ў бацькоўскім флэшмобе: «Крыху запалілі на апошнім званку сына. Так, я маці і ўмею танчыць!». Але ж пра планы хлопца на будучыню ў інстаграме распавядаць не стала.

Трэба адзначыць, што раней сын Макея цікавіўся творчасцю. У 9 гадоў Арцём спяваў на творчым вечары маці. А ў 10 гадоў ён у складзе гурта «Нясумны ўзрост» з беларускамоўнай песняй «Файна» спрабаваў прабіцца на дзіцячае «Еўрабачанне».

Гурт не змог выйсці нават у фінал нацыянальнага адбору — Вера Палякова-Макей тады абвінаваціла журы ў неаб’ектыўнасці. Але працягу гісторыя не атрымала.

На сустрэчы са сваімі прыхільнікамі актрыса распавядала, што цікавасць да творчасці ў Арцёма раптам знікла недзе ў 15 гадоў.

«Ён сказаў: «Не, я не хачу, я пайду на міжнародную эканоміку». Потым ён памучыўся два гады з матэматыкай. Мінулым летам быў за мяжою, паўтара месяца, даляцеў нават да Нью-Ёрка. У Лонг-Айлэндскім універсітэце павучыўся два тыдні», — прызналася Вера. 

Дадала, што аплачвала гэтую вандроўку разам са старэйшым сынам Дзмітрыем (той скончыў медыцынскі ўніверсітэт) — і для іх абаіх гэта была даволі складаная задача ў фінансавым плане. 

«Напружыліся вельмі фінансава. Мы, праўда, потым тры месяцы падцягвалі паясы ўсё дружна, тым не менш мы змаглі. З Дзімам ганарымся, што змаглі Арцёма адправіць туды павучыцца. А ён вярнуўся, сказаў: «Не. Хачу як тата, на міжнародныя адносіны». 

Падобна, такі шлях хлопец у выніку і выбраў. Арцёма Уладзіміравіча Макея можна пабачыць у спісе людзей, якія сёлета паступілі ў БДУ. Аднак яго імя з'явілася там не адразу. Цалкам магчыма, што Арцём Макей прабіўся толькі на платнае аддзяленне.

«Наша Ніва» адшукала хлопца на відэа, якое прысвечана Дню першакурсніка на факультэце міжнародных адносін. 

Арцём Макей (у цэнтры) на факультэце міжнародных адносін

Нагадаем, 64‑гадовы Уладзімір Макей належаў да ліберальнага крыла лукашэнкаўцаў і быў адным з нямногіх у вярхушцы, хто час ад часу гаварыў па-беларуску. У савецкі час Макей быў афіцэрам савецкага ГРУ, у незалежнай Беларусі ён пачаў дыпламатычную кар'еру. На пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і пазней міністра замежных спраў Макей прыйшоў праз кабінет асабістага памочніка Аляксандра Лукашэнкі, які заняў у 2000 годзе — гэта было пасля знікнення Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, у пераломным моманце ў характары беларускага рэжыму.

У лістападзе 2022 года Уладзімір Макей скончыў жыццё самагубствам.

Ва Уладзіміра было два сыны — малодшы Арцём і старэйшы Віталь (ад першага шлюбу).

У 2020 годзе Віталь Макей звольніўся з Міністэрства замежных спраў, што было ўспрынята назіральнікамі як маўклівы пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту. У 2021 годзе ён раскрытыкаваў ведамства свайго бацькі за хамства і страту маральных арыенціраў. Цяпер у LinkedIn Віталя пазначана, што ён жыве ў Польшчы і з’яўляецца кіраўніком аддзелу продажу студыі «Кіт».

Каментары26

  • Indrid Cold
    22.09.2026
    То бок не будзе нічога рабіць пяць гадоў, а пазней пад'ездзе прасіжваць штаны ў Мацкву, ці які небудзь Буркіна-Фасо
  • Чытач
    22.09.2026
    А як можна з медыцынскім дыпломам працаваць у МЗС? Гэта я маю на ўвазе старэйшага сына.
  • Нет
    22.09.2026
    Прычына смерці неізвестна, но панятна.

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА8

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ10

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося4

Маладога бацьку з Кармы асудзілі за Гаюна. Яго адзначалі як адданага сацыяльнага работніка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА8

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць