Былы спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны Кіт Келаг заявіў, што Уладзімір Пуцін можа хутка завяршыць вайну супраць Украіны, калі абвясціць расіянам пра «перамогу» і выведзе расійскія войскі з акупаваных тэрыторый.

«Я мяркую, што для расіян гэта вайна можа скончыцца ўжо заўтра і вельмі лёгка. Усё, што Пуціну трэба зрабіць, гэта абвясціць пра «перамогу» і выбірацца прэч дадому», — параіў Келаг кіраўніку Крамля.
Ён таксама выказаў меркаванне, што Пуцін не мае намеру захопліваць усю тэрыторыю Украіны. Адной з прычын гэтага Келаг назваў тое, што Расія, на яго думку, проста не мае такіх магчымасцяў:
«У яго няма баявых магчымасцяў для гэтага. І ён заўсёды атакуе цэнтры населеных пунктаў».
Асобна Келаг выказаўся пра пазіцыю Украіны і высока яе ацаніў.
«Украіна не збіраецца здавацца. Украінцы не збіраюцца добраахвотна аддаваць зямлю. Яны — выдатная баявая сіла. Яны выканалi выключную, надзвычайную працу. І я думаю, што нам проста трэба сказаць прэзідэнту Пуціну таго, чаго ён не хоча рабіць: вам час вярнуцца дадому і спыніць гэтую вайну!» — заявіў ён, звяртаючыся да Пуціна.
Келаг таксама сказаў, што, на яго думку, Расія ніколі не зможа перамагчы ў гэтай вайне.
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары