Свет22

«Бачылі нейкіх робатаў». Побач з базай ВПС у Англіі арыштавалі пяць чалавек — іх падазраюць у падрыхтоўцы тэракту

Брытанскія аператыўныя службы на чале з контртэрарыстычнай паліцыяй правялі маштабную аперацыю паблізу авіябазы Каралеўскіх ВПС Фэйрфард на паўднёвым захадзе Англіі. 

Скрыншот відэа AP

Пяць мужчын арыштаваныя па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта. Пра мэту і матывы зламыснікаў пакуль нічога не вядома, піша Бі-Бі-Сі.

Акрамя брытанскай ваеннай авіяцыі, на базе Фэйрфард пастаянна размяшчаюцца падраздзяленні ВПС ЗША, а пасля пачатку вайны з Іранам там былі разгорнутыя амерыканскія бамбардзіроўшчыкі. 

У ноч на нядзелю 27 верасня ў паліцыю паступіў званок пра «тры падазроныя аўтамабілі», якія накіроўваліся ў бок авіябазы Фэйрфард. Мясцовы жыхар Джуліян Тадсберы, расказаў, што ўначы ў гэтым раёне з'явіліся тры «незвычайныя фургоны». Ён сцвярджае, што на запісах з камер відэаназірання на ганках дамоў, якія жыхары прагледзелі дыстанцыйна ўжо пасля эвакуацыі, можна было разгледзець «нейкіх робатаў, якія зазіралі ў кузавы гэтых фургонаў».

З раніцы вайсковыя сапёры з выкарыстаннем спецыяльнага робата абследавалі некалькі аўтамабіляў, а з вёскі Уэлфард побач з авіябазай раніцай былі эвакуяваныя дзясяткі сем'яў. Паліцыя ўстанавіла ачапленне, на месца здарэння прыбыла вялікая колькасць машын аператыўных службаў.

Паліцыя Глостэршыра паведаміла пра арышт некалькіх мужчын па падазрэнні ў злачынстве з выбуховымі рэчывамі. Пазней контртэрарыстычная паліцыя ўдакладніла, што пяцёра арыштаваных падазраюцца таксама ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта.

Паводле звестак паліцыі, былі эвакуяваныя жыхары 85 дамоў. Кардон, устаноўлены з ранняй раніцы нядзелі, быў пашыраны да 400 метраў і цяпер ахоплівае авіябазу RAF Фэйрфард.

Паліцыя і контртэрарыстычныя службы пакуль не агалошваюць ніякіх дэталяў, якія дазваляюць зразумець, з якімі менавіта падзеямі маглі быць звязаныя дзеянні падазраваных і хто мог стаяць за арганізацыяй меркаванага тэракту. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Эндзі Бернэм заклікаў не рабіць паспешлівых здагадак і дачакацца вынікаў расследавання.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пахваліў брытанскія ўлады за зладжаную працу і заявіў, што за падазраванымі сачылі даўно.

«Мы вялі за імі сачэнне. Яны мелі намер нанесці сур'ёзную шкоду нашай крэпасці, і супрацоўніцтва з брытанцамі склалася выдатна. Магчыма, гэта быў Скотланд-Ярд, я не ведаю. Мы супрацоўнічалі з многімі [спецслужбамі]. Мы даўно сачылі за імі і злавілі іх», — сказаў Трамп.

Вядома, што авіябаза выкарыстоўвалася ВПС ЗША для размяшчэння бамбардзіроўшчыкаў, якія задзейнічаныя ў вайне з Іранам, што ідзе ўжо сёмы месяц.

Улады Ірана ў ліпені абвінавацілі Вялікабрытанію ў саўдзеле ў ваенных злачынствах і выступілі з недвухсэнсоўным папярэджаннем: «Любы бок, які якім-небудзь чынам удзельнічае ў ваеннай агрэсіі супраць Ірана, будзе несці адказнасць за наступствы гэтага рашэння». База ВПС у Фэйрфардзе была згаданая ў заяве КСІР.

Акрамя таго, усё гэта адбылося на фоне росту колькасці інцыдэнтаў, якія заходнія ўлады звязваюць з гібрыднай вайной Расіі супраць Захаду. Паводле звестак заходніх крыніц, мэта кампаніі, за якой бачаць Крэмль, а дакладней яго ваенную разведку ГРУ, — пакараць краіны, якія падтрымліваюць Украіну.

Каментары2

  • Ой-ёй
    27.09.2026
    Цікавостка, што фермер, што ўначы ехала па той дарозе і пабачыўшы белыя бусікі і нейкіх гайдукоў, патэлефанала ў паліцыю, была жанчына.

    І мясцовы канстэбль паліцыі - таксама жанчына. У ноч на нядзелю ўсё ўспрыняла сур'ёзна і падняла ўсё наваколле на ногі.

    Вось дзе момант для women empowerment.

    Але левыя ў гэтай гісторыі былі на другім баку.
  • Yuri
    27.09.2026
    Интересно, сколько ещё диверсий на территории европы должно произойти чтобы слово "гибридная" убирали из таких сообщений. Идёт настоящая объявленная рашкой-ираном война а "запад" сам себе рассказывает утешительные истории что это всё понарошку.

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У школах і дзіцячых садах дазволяць выкарыстоўваць электраабагравальнікі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ35

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць