Аказваецца, пяцігадовае дзіця можа самастойна ляцець рэйсам Belavia без суправаджэння дарослых. Аднак для гэтага неабходна аформіць спецыяльную паслугу суправаджэння ў авіякампаніі, піша прэс-служба «Белавія».

Для дзяцей ад 5 да 11 гадоў уключна такая паслуга абавязковая, калі яны ляцяць без дарослых. Для падлеткаў ад 12 да 15 гадоў яна афармляецца па жаданні бацькоў.
Супрацоўнікі авіякампаніі сустракаюць дзіця ў аэрапорце, дапамагаюць яму прайсці рэгістрацыю і ўсе неабходныя перадпалётныя працэдуры, пасля чаго суправаджаюць на борт самалёта і сочаць за ім падчас палёту.
У самалёце дзіця атрымлівае асобнае месца. Багаж перавозіцца ў адпаведнасці з правіламі абранага класа абслугоўвання.
Каб аформіць такую перавозку, неабходна звярнуцца ў офіс продажаў Belavia, запоўніць спецыяльныя дакументы, аплаціць кошт авіяпералёту і дадатковы збор за паслугу суправаджэння.
Каментары
Колькасць паперак там больш чым у бухгалтэрыі МТЗ.