Украінскі вытворца дронаў Pegasus Arms спыніў працу пасля расійскага ракетнага ўдару
У выніку расійскага ўдару балістычнымі ракетамі моцна пашкоджаны цэх украінскага вытворцы беспілотнікаў Pegasus Arms. Працу прадпрыемства прыпынілі на нявызначаны тэрмін.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Pegasus ARMS
Як паведаміла кампанія, удар быў нанесены ў ноч з 23 на 24 верасня.
У выніку расійскага ўдару балістычнымі ракетамі істотна пашкоджаны цэх па вытворчасці беспілотнікаў, гаворыцца ў паведамленні.
Гэта ўжо другая атака на вытворчыя магутнасці кампаніі. Пасля папярэдняга ўдару 2 верасня 2025 года вытворчасць перанеслі ў іншае месца і аднавілі.
Цяпер выпуск беспілотнікаў зноў спынены. Калі прадпрыемства зможа аднавіць працу, пакуль невядома.
Каментары