Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА
«Чаму наша дзяржава нас не абараняе?» — пытаюцца беларускія дальнабойнікі на відэа.

Беларускія грузавікі трапілі пад удары дронаў недалёка ад расійска-беларускай мяжы. 25 верасня беспілотнік трапіў у фуру Renault Premium з кавунамі за 30 км ад памежнага пераходу «Чырвоны Камень» у Бранскай вобласці.
Мяркуючы па відэа, якое заўважыў «Флагшток», кабіна цалкам згарэла, а паўпрычэп быў пашкоджаны.
На наступны дзень пад атаку трапіў цягач DAF XF. На грузавіку ёсць сляды ўдару дрона па верхняй частцы кабіны. Але машына ў выніку не загарэлася. На відэа ёсць надпіс: «Чаму наша дзяржава нас не абараняе? Гэта грабніца. Добруш».
Здымак быў зроблены на ўездзе ў міжнародны аўтамабільны пункт пропуску «Чырвоны Камень» на тэрыторыі Расіі, за 1380 метраў ад мяжы Беларусі. У абодвух выпадках кіроўцам пашанцавала — яны не пацярпелі.
Каментары
Санкцыі зачынілі беларусам дзверы ва ўсе бакі, акрамя расейскага.
А за тое, што дапамагаеце рускім акупантам забіваць украінцаў, няўжо мазгі адсохлі ўрэшце, каб не разумець гэтага, лукашысты? Хочаце адседзецца за плотам у бульбе - так не бывае.