Грамадства3131

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Між тым аўтар абяцаў, што гэтая вайна будзе ўжо вельмі кароткай.

Раніцай 25 верасня на сайце дзяржаўнага агенцтва з’явіўся артыкул Аляксандра Насовіча пад загалоўкам «Расію чакае яшчэ адна СВА. Яна будзе вельмі кароткай».

У матэрыяле гаворыцца пра патэнцыйную магчымасць Літвы размясціць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю і пра тое, як Расія павінна будзе на гэта адказаць. На думку аўтара матэрыялу, у такім выпадку Расія можа адмовіцца ад уводу сухапутных войскаў і адразу нанесці ракетны ўдар «з адпаведным зарадам».

«Нельга сказаць, што ў Расіі зусім няма выбару. У Расіі ёсць выбар: як ваяваць. Гаворка нават не пра тое, доўга ці хутка. Зразумела, што хутка: ваенны канфлікт у Прыбалтыцы проста ў сілу геаграфіі не можа быць такім жа, як ва Украіне», — лічыць Насовіч.

Ён называе Літву «краінай-самагубцай увогуле без мазгоў» і патэнцыйным «наступным пасля Украіны вучэбна-трэніровачным аб’ектам для адпрацоўкі расійскімі ракетчыкамі баявых вылетаў».

«Такія маленькія, але гордыя камікадзэ ў блізкім замежжы нашай краіны былі незаменнымі ў справе «стрымлівання Расіі» з таго моманту, як яна зноў ператварылася ў глабальны цэнтр сілы», — піша Насовіч.

Аляксандр Насовіч — член Савета па знешняй і абароннай палітыцы, адзін з сузаснавальнікаў клуба «Валдай», галоўны рэдактар RuBaltic.Ru. Цэнтр «Дасье» ў 2020 годзе адносіў яго да «прыбалтыйскай сеткі», створанай, паводле даных расследавальнікаў, супрацоўнікам Адміністрацыі прэзідэнта і палкоўнікам замежнай разведкі Яўгенам Умеранковым. LRT публікавала перапіску, згодна з якой Насовіч атрымліваў заданні для RuBaltic ад куратараў, звязаных з Крамлём.

Раней кіраўнікі еўрапейскіх спецслужбаў папярэджвалі пра ўзмацненне ціску Расіі на НАТА ў найбліжэйшыя месяцы. Кіраўнік чэшскай Службы бяспекі і інфармацыі Міхал Коўдэлька лічыць, што, акрамя ўзмацнення актыўнасці з выкарыстаннем дронаў, Крэмль можа пайсці на «невялікае ўварванне на тэрыторыю НАТА, якая мяжуе з Расіяй».

Расія публічна адпрэчыла гэтыя заявы. Пры гэтым пасля з’яўлення інфармацыі пра тое, што Літва здымае забарону на размяшчэнне ядзернай зброі, прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што тэрыторыя Літвы таксама будзе «пад прыцэлам» расійскай ядзернай зброі, і дадаў, што «гэта будзе вельмі сур’ёзным вітком у плане эскалацыі і напружанасці.

Пазней артыкул на РІАН быў выдалены з фармулёўкай «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы».

Нейкі час замест яго адкрывалася старонка з памылкай 404, а пазней выданне вырашыла растлумачыць выдаленне матэрыялу.

«Артыкул пазаштатнага аўтара Аляксандра Насовіча быў выдалены з сайта ria.ru, бо не адпавядае меркаванню рэдакцыі, рэдакцыйнай палітыцы і дзяржаўнай палітыцы Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца цяпер у паведамленні рэдакцыі на старонцы, дзе раней быў размешчаны артыкул Насовіча.

Каментары31

  • Санта Бэрримор
    25.09.2026
    Очередная "маленькая победоносная война". Ничему жизнь этих дегенератов не учит.
  • Indrid Cold
    25.09.2026
    Балабол, такую ж лухту яны што верасень ужо пяць гадоў прасоўваць праз Фэльшцінскага і іншых карысных дурняў
  • Прикольно
    25.09.2026
    Ну, "наша Польша" то понятно, готовимся подснежники собирать, Путило тыкает бывшему главе разведки, с ними всё ясно. А литовцы просто знают, что если ты выбираешь позор вместо войны, ты получаешь и позор и войну. Найти повод это милое дело. Принципиальное решение было принято ещё в мае этого года. В любом случае найдётся, за что зацепиться. Не в Литве, так в Латвии. Ну если Польша просто будет смотреть и игнорировать нападение, как Польша игнорирует кгбэшных шнырей, овичев, которые уже не скрываются, Польша просто будет следующей, когда Россия проглотит страны Балтии.

Цяпер чытаюць

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»31

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Усе навіны →
Усе навіны

У польскім кляштары ўкраінец нажом забіў чалавека і параніў яшчэ чатырох22

У мінскай Грушаўцы кіроўца пратараніў сцяну паркінгу1

У ЕС пракаментавалі магчымы ўдзел Пуціна ў саміце G204

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў17

Беларусы летась атрымалі з-за мяжы больш за мільярд даляраў. Гэта рэкорд8

Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з Майкам Пампеа, які ў 2020‑м прыязджаў да Лукашэнкі8

У Мінску паказалі «беларускі Майбах» за 110 900 рублёў7

У Польшчы спынілі беларускі аўтобус і выпісалі кіроўцам 34 штрафы4

У Польшчы загарэлася станцыя Starlink, якая дае доступ да інтэрнэту ва Украіне. Не выключаюць дыверсіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»31

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць