Грамадства

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі

Хлопчыку 10 гадоў.

Ілюстрацыйнае фота Contributor / Getty Images

У першай палове верасня Юлія апублікавала нечаканы пост у Threads. Жанчына расказала, што хоча знайсці для сына «тату на гадзіну». Самому хлопчыку 10 гадоў. Сярод патрабаванняў да мужчыны, напрыклад, — любіць «Майнкрафт» і робататэхніку. Onliner.by даведаўся, што з гэтага атрымалася.

Дарэчы, гэтымі патрабаваннямі спіс не абмяжоўваўся. Для мамы было важна, каб мужчына любіў дзяцей і ўмеў узаемадзейнічаць з хлопчыкамі. У ідэале — каб не проста ведаў пра існаванне «Майнкрафта», але і мог гадзінамі размаўляць пра яго. Яшчэ адным плюсам была б цяга да інжынернай творчасці.

Як Юля ўяўляла такое ўзаемадзеянне? Прагулкі і гульні раз на тыдзень па 3—4 гадзіны. Дарэчы, жанчына планавала аплачваць дапамогу «па сярэднім тарыфе на рынку нянь».

Усяго пост набраў каля 30 тысяч праглядаў і 100 каментароў. Рэакцыя была вельмі рознай. Хтосьці асцерагаўся, што гэта можа быць небяспечна, хтосьці прапаноўваў лепш наладзіць адносіны з мужчынамі-роднымі, а хтосьці — аддаць дзіця ў спартыўную секцыю.

Сярод тых, хто пракаментаваў пост, быў прафесійны гувернёр. Праўда, ён адразу адзначыў, што яго паслугі будуць каштаваць дорага, бо ён «кандыдат філалагічных навук, выкладае старажытныя мовы і антычную літаратуру».

А яшчэ адгукнулася мама іншага хлопчыка: «Можа, будзе цікава: сябар, а не тата. Шмат ходзіць пешшу — ад 10 000 [крокаў]. [Любіць] канструктары, Minecraft перарос, хутчэй Roblox. Шмат цікавага глядзіць і вельмі любіць размаўляць на розныя тэмы. 12 гадоў». Але высветлілася, што сем’і жывуць у розных канцах горада.

Адгукаліся і самі мужчыны. Як распавяла Onliner.by Юлія, напісалі пяць чалавек.

— Былі нават бацькі-адзіночкі. Хацелі даць парады. Мяне здзівіла, што такія людзі сапраўды ёсць. Скінулі некалькі праектаў у Мінску. Напрыклад, яны праводзяць розныя мерапрыемствы для такіх сыноў.

Пакуль я спынілася на адным чалавеку, мы з ім размаўляем, ужо гулялі з сынам. Адных іх пакуль не пакідаю. З майго боку ўсё адбываецца не так хутка, бо то хварэлі, то іншыя справы не давалі сустрэцца.

— У цэлым я чакала, што адгукнуцца адэкватныя людзі, у якіх, натуральна, ёсць дзеці. Дарэчы, адзін з іх нават жанаты. Я спытала, як яго жонка на гэта глядзіць: кажа, абсалютна нармальна, бо яна педагог.

Самому хлопчыку ідэя вельмі спадабалася, ён паставіўся да яе пазітыўна.

Журналісты ўдакладнілі, ці сапраўды патэнцыйны «тата на гадзіну» так добра разбіраецца ў Minecraft? Аказалася, усё ж не.

— Гэта і зразумела, у яго ў асноўным гуляюць дзеці. Але ў цэлым не бачу праблемы ў тым, што гэты пункт не супадае, — адзначыла Юля.

Каментары

Цяпер чытаюць

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»31

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Усе навіны →
Усе навіны

У польскім кляштары ўкраінец нажом забіў чалавека і параніў яшчэ чатырох22

У мінскай Грушаўцы кіроўца пратараніў сцяну паркінгу1

У ЕС пракаментавалі магчымы ўдзел Пуціна ў саміце G204

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў17

Беларусы летась атрымалі з-за мяжы больш за мільярд даляраў. Гэта рэкорд8

Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з Майкам Пампеа, які ў 2020‑м прыязджаў да Лукашэнкі8

У Мінску паказалі «беларускі Майбах» за 110 900 рублёў7

У Польшчы спынілі беларускі аўтобус і выпісалі кіроўцам 34 штрафы4

У Польшчы загарэлася станцыя Starlink, якая дае доступ да інтэрнэту ва Украіне. Не выключаюць дыверсіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»31

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць