Здарэнні

Усяго падчас трагічнага выпадку на Каспійскім моры загінулі 14 казахстанскіх вайскоўцаў

Сёння знайшлі целы яшчэ двух вайскоўцаў, якіх учора падчас вучэнняў знесла ў Каспійскае мора.

Фота: Адміністрацыя Мангістаўскай вобласці

Такім чынам, колькасць загінулых складае 14 чалавек, паведамляе Tengrinews.kz са спасылкай на Міністэрства абароны.

Першапачаткова паведамлялася, што ўчора ў мора падчас вучэнняў знесла 19 вайскоўцаў. Пазней удакладнілі звесткі — 17 чалавек. Трох удалося выратаваць. Адзін з выратаваных знаходзіцца ў бальніцы.

Сёння Міністэрства абароны Казахстана паведаміла аб завяршэнні пошукавай аперацыі ў акваторыі Каспійскага мора.

Учора, 24 верасня, у Мангістаўскай вобласці падчас ваенна-марскіх вучэнняў вайскоўцаў знесла ў Каспійскае мора. Яны выконвалі вучэбна-баявыя задачы на ўзбярэжжы мора, калі рэзка пагоршылася надвор’е і ўзмацніўся вецер.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА8

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ10

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося4

Маладога бацьку з Кармы асудзілі за Гаюна. Яго адзначалі як адданага сацыяльнага работніка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА8

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць