Культура1515

Скокі пад «Лысага» на вуліцы Мінска сабралі больш за мільён праглядаў у ютубе

Людзей у каментарах замілоўвае тая жарсць, з якой танцуюць звычайныя людзі.

Людзі танцуюць «Карапет» у Мінску. Скрыншот палепшаны з дапамогай інструмента ШІ

Жартаўлівы танец «Карапет» быў вельмі папулярны праз усё ХХ стагоддзе. Таму на яго нарадзіліся сотні прыпевак: «А чаго ж ты, лысы, з воласам расстаўся? Ад таго, што рана з дзеўкамі качаўся!» 

Назва «Лысы» прыляпілася да гэтага танца, бо менавіта гэтае слова часта абыгрывалі ў тэксце.

Сам танец прыйшоў у Беларусь з Каўказа, у яго музыцы і самой назве — армянскія матывы.

Гэта парны танец, які выконваецца па коле. Ён складаецца з дзвюх частак: першая — прыстаўны крок, другая — кружэнне ў пары.

Відэа, як «Лысага» выконваюць энтузіясты на Музычным завулку ў Мінску ў 2016 годзе, а простыя людзі танцуюць, завірусілася ў ютубе. Многія адгукаліся каментарамі.

«Цяпер гляджу і плачу, а мой муж кажа, чаго ты слухаеш такую старую музыку і плачаш? А я ўспамінаю сваіх бацькоў і ўспамінаю гэтае слова: «Карапет», бо яны часта танцавалі і пелі гэтыя песні ў кампаніі».

«Малайцы! Здароўя вам і міру. У нашай вёсцы таксама многа танцавалі народных танцаў. Але з 1986 года наша вёска замаўчала, яе не стала на карце. І я пагляджу на гэтых танцуючых людзей і на сэрцы весялей».

«Я была маленькай, і ў нашым клубе танцавалі карапет. Я яго запомніла на ўсё жыццё. Думала, ужо яго не танцуюць, але так усхвалявалася, калі ўбачыла гэтыя танцуючыя пары».

А вось так выконвалі «Карапет» беларусы ў ЗША ў 2015 годзе:

А гэта «Карапет» у Неглюбцы, Веткаўскі раён, 2018 год:

А вось як «Карапет» танцуюць Мінску ў 2022 годзе, з гармонікам музыка з Сянна Герман Бандарэнка:

А гэта «Карапет» у Вязынцы ў 2023 годзе:

А гэта «Карапет» у тыктоку ансамбля «Вербіца», 2025 год:

@vierbica Танец «Карапэт» альбо «Лысы» #беларусь #беларусы #карапэт #belarus #танцы #фольклор #dance #folkdance #folk #folklore #беларускіятанцы #хатабацькоў ♬ оригинальный звук - Ансамбль Вербица

І яшчэ адзін «Карапет» з 15 тысячамі лайкаў у тыктоку:

@ahiejenka – А чаго ж ты, лысы, Без валос застаўся? – А таму што без расчоскі - Граблямі часаўся. – А чаго ж ты, лысы, Без валос застаўся? – А таму што рана З дзеўкамі кахаўся. – А чаго ж ты, лысы, А чаго ты бледны? – А таго я бледны, Што я вельмі бедны. #беларускаямова #беларускаякультура #айчына #танец #скокі ♬ Карапет - Голас Продкаў

Ногі самі ідуць у скокі, калі слухаеш гэтую музыку.

Каментары15

  • Таня Пряденко
    26.09.2026
    лукашня на постном масле. зайдите на танцующий гомель, вот о нас жара.
  • Намасце
    26.09.2026
    У сераду бабка,
    у пятніцу Любка,
    у суботу ты мая
    сі-і-ізая галубка.
    І яшчэ чуў:
    Спекуліруй, бабка,
    спекуліруй, Любка,
    спекуліруй ты моя,
    сі-і-ізая галубка.
    Народная творчасць!
  • Цім
    26.09.2026
    циник, Нічога там армянскага няма! Да таго ж: культуры, асабліва народныя, заўсёды ... інтэгравалісь :) Гэта нармальна!

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў5

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць