Свет22

У Лондане камеры распазналі больш за паўмільёна твараў. Вынік — адзін «злачынец». Ды і ён не той

Брытанская транспартная паліцыя паўгода тэставала на вакзалах Лондана сістэму распазнавання твараў у рэальным часе. За гэты перыяд яна прасканавала больш за паўмільёна чалавек. Гэта абышлося прыкладна ў $426 тысяч і ні разу не дапамагло затрымаць чалавека са спісу назірання. Адзінае спрацоўванне аказалася памылковым. Аднак, як піша The Guardian, эксперымент не спынілі, а пашырылі на станцыі лонданскага метро.

На чыгуначным вакзале Ватэрлоо ў Лондане. Фота: Alastair Grant / AP.

Пілотны праект брытанскай транспартнай паліцыі стартаваў у лютым 2026 года. На буйных лонданскіх вакзалах усталявалі камеры, якія ў рэальным часе параўноўвалі твары пасажыраў з паліцэйскімі спісамі. Такім чынам паліцыя хацела выяўляць людзей, якія знаходзяцца ў вышуку, а таксама тых, на каго суд наклаў пэўныя абмежаванні. Калі праграма знаходзіць падабенства, яна падае сігнал супрацоўніку паліцыі, але канчатковае рашэнне ўсё роўна павінен прымаць чалавек. Выявы людзей, якіх няма ў спісе, паводле паліцыі, павінны адразу выдаляцца.

На практыцы першыя шэсць месяцаў далі амаль нулявы вынік. З дакументаў, атрыманых Liberty Investigates ад паліцыі па запыце аб свабодзе інфармацыі, вынікае, што сістэму запускалі 18 разоў. За гэты час яна прасканавала больш за 500 тысяч твараў, а арэнда абсталявання і праца супрацоўнікаў каштавалі прыкладна 426 тысяч даляраў. Акрамя таго, паліцыя патраціла на гэтыя аперацыі амаль 100 працоўных гадзін.

За ўвесь перыяд алгарытм толькі адзін раз паведаміў, што нібыта знайшоў чалавека са спісу назірання. Аднак пасля ручной праверкі высветлілася, што гэта быў іншы чалавек.

Паліцыя ўсё роўна вырашыла працягнуць

Нягледзячы на такі вынік, транспартная паліцыя эксперымент не спыніла. У жніўні яго падоўжылі яшчэ на чатыры месяцы і пашырылі на станцыі лонданскага метро. У паліцыі тлумачаць, што першы этап быў патрэбны не толькі для таго, каб затрымліваць людзей, але і каб зразумець, як увогуле лепш выкарыстоўваць такую тэхналогію ў транспартнай сістэме. За час тэсту мянялі месцы ўстаноўкі камер, працэдуры працы, абсталяванне і самі спісы людзей, якіх сістэма павінна шукаць.

Пасля пашырэння праекта з’явіліся тры пацверджаныя супадзенні. Ва ўсіх выпадках сістэма правільна распазнала людзей, на якіх дзейнічалі судовыя абмежаванні. Аднак праверка паказала, што яны гэтыя ўмовы не парушалі, таму затрымліваць іх не было падстаў.

Пры гэтым у паліцыі падкрэсліваюць, што самі дзяжурствы каля камер не былі цалкам безвыніковымі. Супрацоўнікі затрымлівалі людзей за напад, крадзеж, нашэнне забароненай зброі і парушэнне грамадскага парадку. Аднак гэтыя затрыманні адбыліся не дзякуючы сістэме распазнавання твараў, таму ў яе статыстыку не ўключаліся.

Ці ёсць сэнс у такой сістэме

Былы брытанскі камісар па біяметрыі і камерах назірання Фрэйзер Сэмпсан (Fraser Sampson) звярнуў увагу на тое, што сама па сабе тэхнічная здольнасць сістэмы распазнаваць твары яшчэ не азначае, што яе выкарыстанне будзе эфектыўным. Шмат залежыць ад таго, дзе стаяць камеры, у які час іх уключаюць, каго ўнеслі ў спіс назірання і наколькі імаверна, што гэтыя людзі ўвогуле апынуцца ў канкрэтным месцы.

Сэмпсан параўнаў паліцэйскае выкарыстанне такой тэхналогіі з камерамі ў гандлёвых аб'ектах. Для крамы добрым вынікам можа лічыцца ўжо тое, што вядомы злодзей пабаяўся зайсці ўнутр. Але калі паліцыя ставіць камеры дзеля таго, каб знайсці канкрэтных людзей, вынік лагічна вымяраць колькасцю тых, каго сапраўды ўдалося выявіць. У гэтым сэнсе, адзначыў ён, першыя паўгода лонданскага выпрабавання цяжка назваць плённымі.

Аднак спрэчка вакол тэхналогіі ідзе не толькі пра яе эфектыўнасць. Сістэма ў рэальным часе апрацоўвае біяметрычныя даныя ўсіх людзей, якія трапляюць у поле камеры, таму праваабаронцы патрабуюць, каб паліцыя магла абгрунтаваць, навошта такое назіранне патрэбнае і ці адпавядае яго маштаб рэальнаму выніку.

Пытанне становіцца ўсё больш актуальным, бо падобныя сістэмы распаўсюджваюцца. Паводле аналізу Liberty Investigates, распазнаванне твараў на вуліцах ужо выкарыстоўвалі больш за палову паліцэйскіх службаў Англіі і Уэльса. У Лондане таксама плануюць усталяваць стацыянарныя камеры ў цэнтры горада, у тым ліку на Oxford Street, якую нядаўна зрабілі пешаходнай.

Каментары2

  • 0101
    04.10.2026
    Слабакі! Вось у Беларусі што ні твар, то экстрэміст альбо тэрараст
  • .
    04.10.2026
    1. Значыць, лукашэнкаўская Беларусь па назіранню за грамадзянамі на некалькі год апярэджвае нават Лондан. А ён па шчыльнасці вулічнага відэаназірання лічыўся еўрапейскім лідарам з вялікім адрывам.
    (У свеце ў лідарах Кітай, Індыя).

    2. І эфектыўнасць у РБ значна большая: калі не 97%, то 50% дакладна парушальнікі: напрыклад, ў 2017-м чалавек прачытаў артыкул tut.by і кінуў знаёмым, калегам, суседзям.
    Меншая, але істотная колькасць былі падпісаны на Нехту і іншыя каналы, былі ў мясцовых чатах, дзе паўсюдна кідалі навіны (= экстрэмісцкія матэрыялы).
    Яшчэ менш, але ўсё роўна вельмі шмат, былі па геалакацыі тэлефонаў у зонах пратэстаў у 2020-м. І г.д.

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам2

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

«Якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы». Пасля гэтых слоў гродзенскага футбольнага трэнера выдалілі з поля6

Вальфовіч ацаніў беларускіх вайскоўцаў на 9,5 з 1012

Гамяльчанцы на вяселле хтосьці з гасцей падарыў адзін даляр3

Міліцыя папярэдзіла працоўных мігрантаў, што за шум ноччу і алкаголь на вуліцы могуць выслаць з Беларусі4

Беларускі зняволены мала таго, што стрэс грошы з Расіі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА, дык яшчэ і выбіў кампенсацыю за доўгае чаканне тых грошай

Трамп заклікаў Францыю закрыць межы на фоне беспарадкаў1

Бразілец прадаў усю маёмасць і праехаў 2000 кіламетраў дзеля жанчыны. Але яго чакала жорсткае расчараванне8

Былая актрыса Купалаўскага згадала, як камісіі не спадабаліся белы і чырвоны колеры хустак у жанчын на сцэне

Больш за ўсё за апошнія гады выраслі жанчыны ў Паўднёвай Карэі — на 20 см. Чаму?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам2

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць