Вайна44

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай

У ноч на 19 кастрычніка Украіна зноў не атрымала ад партнёраў папярэджання пра падрыхтоўку расійскага ракетнага ўдару. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Па словах Зяленскага, расійскія войскі на працягу ночы некалькімі хвалямі выпусцілі па Кіеве і Кіеўскай вобласці 16 балістычных ракет. Цэлямі атакі зноў сталі энергетычныя аб’екты і іншая інфраструктура. Таксама былі пашкоджаныя медыцынская клініка, школа, станцыя метро і жылыя дамы.

Зяленскі падкрэсліў, што Украіна падтрымлівае намаганні, скіраваныя на завяршэнне вайны, але Расія адказвае на іх ракетнымі ўдарамі, атакамі беспілотнікаў «Шахед» і забойствамі людзей. Паводле яго слоў, у той час, як пастаўкі ракет-перахопнікаў для ўкраінскай супрацьпаветранай абароны затрымліваюцца, увядзенне санкцый супраць Расіі адкладаецца. Прэзідэнт Украіны заявіў, што вайна працягваецца праз расійскія атакі і імкненне Масквы зацягваць яе.

Раней Уладзімір Зяленскі ўжо паведамляў, што партнёры не папярэдзілі Кіеў пра расійскія ракетныя пускі 12 і 13 кастрычніка. Тады таксама пацярпелі Кіеў і вобласць. Падчас апошняга з гэтых абстрэлаў адной з цэляў стала важная для сталіцы цеплаэлектрацэнтраль № 4.

Аднак напярэдадні ў інтэрв’ю тэлеканалу NBC Зяленскі заявіў, што інфармацыя пра запускі расійскіх ракет зноў паступае ўкраінскім вайскоўцам. Ён падзякаваў за гэта ЗША і адзначыў, што Кіеў можа атрымліваць такія звесткі толькі ад амерыканскага боку.

Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Марка Рубіа патлумачыў перапынак у перадачы папярэджанняў збоямі ў праграмным забеспячэнні. Паводле яго слоў, Еўрапейскае камандаванне Узброеных сіл ЗША вывучае гэтую праблему.

Рубіа таксама зняпраўдзіў сцвярджэнні Зяленскага пра тое, што ЗША прыпынілі перадачу Кіеву часткі разведвальнай інфармацыі. Ён заявіў, што не разумее, адкуль украінскі прэзідэнт бярэ такія звесткі і чаму агучвае іх у СМІ, і заклікаў яго засяродзіцца на завяршэнні вайны.

Каментары4

  • Зраднікі й ідалапаклоньнікі
    19.10.2026
    Ні Трампа, ні Пуціна не хвалююць людзкія жыцьці. Іх цікавяць толькі ўлада й грошы — дзьве рэчы, якія не застаюцца пасьля сьмерці.
  • Украінскі аглядальнік
    19.10.2026
    Пуцін і Трамп ворагі Ўкраіны. У абодвух аўтакратаў рукі ў крыві бязвінных людзей. Абодвум пляваць на ахвяры сваіх жа вайкоўцаў. Таму лепшае ўкраінскае рашэнне ў дадзенай сітуацыі - не звяртаць увагі і не каментаваць усё тое, што робіць ці сабатуе Трамп. А пасля лістапада выходзіць на Кангрэс і працаваць з кангрэсмэнамі і сэнатарамі наўпрост. Вонкавы ціск на Трампа не спрацуе, а вось унутраны ціск мусіць быць больш эфектыўным.
  • Павел Бародаў
    19.10.2026
    Чаму такія навіны публікуюцца без каментара ад Зянона Пазьняка? Мы ўсёй праўды не ведаем. Чаму маўчыць Старшыня?

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам10

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

Раптоўны пажар на вайсковай базе ў Канадзе: чацвёра загінулых, 19 чалавек у крытычным стане1

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

Чаму салёны агурок свеціцца ад электрычнасці? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне4

ЗША знішчаюць судны наркагандляроў, але какаіну становіцца ўсё больш, а цэны на яго падаюць6

Зяленскі: Выглядае так, нібы ЗША прымушаюць Украіну да капітуляцыі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам10

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць