Зяленскі заявіў, што партнёры Украіны не перадалі разведвальныя звесткі пра ракетны ўдар па Кіеве
«І гэта адно з самых крытычных пытанняў», — напісаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі заявіў, што партнёры Украіны не перадалі разведвальныя звесткі пра ракетны ўдар па Кіеве.
«На гэты ўдар, на жаль, не было папярэджання ад партнёраў. Разведвальныя звесткі пра запуск расійскіх балістычных ракет дапамагаюць ратаваць жыцці людзей, і гэта адно з самых крытычных пытанняў. Менавіта гэта дапамагае прадухіляць забойствы, калі ёсць папярэджанне пра балістычныя ракеты», — заявіў прэзідэнт Украіны.
Увечары 12 кастрычніка Расія нанесла ўдар па Кіеве балістычнымі ракетамі. Ракеты выявілі радыёлакацыйнымі сродкамі непасрэдна падчас атакі. У Паветраных сілах УСУ заявілі, што інфармацыя пра пускі ракет з тэрыторыі РФ не паступала.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары
Ну неяк так