Афіцыйны Кіеў адрэагаваў на прапанову прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і старшыні КНР Сі Дзіньпіну правесці сустрэчу па Украіне без удзелу ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Такі саміт не дапаможа скончыць вайну, заявіў у панядзелак кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга, піша DW
«Трохбаковая сустрэча лідараў Украіны, ЗША і Расіі магла б дапамагчы хутчэй скончыць вайну. Трохбаковая сустрэча лідараў Расіі, Кітая і ЗША дасць толькі супрацьлеглы вынік: падштурхне Пуціна працягваць гэтую вайну, — гаворыцца ў заяве Сібігі, апублікаванай у Telegram. — Запрашэнне Пуціна на такую сустрэчу толькі падсілкавала б яго манію велічы і надало б яму вагу, якой ён не заслугоўвае».
Міністр замежных спраў Украіны заявіў, што Пуцін — «не сусветны лідар, а ваенны злачынец. А Расія — не сусветная дзяржава, а сусветная праблема». Эканоміка Расіі як мінімум у 13 разоў меншая за амерыканскую і ў восем разоў меншая за кітайскую, а таксама працягвае скарачацца, адзначыў Сібіга.
Пры гэтым, паводле яго звестак, Расія страціла ў вайне супраць Украіны 1,6 мільёна чалавек забітымі і параненымі.
«Паводле любых прагматычных ці маральных крытэрыяў Пуціну не месца за адным сталом з прэзідэнтамі Трампам і Сі», — падсумаваў кіраўнік МЗС Украіны.
Паводле слоў Сібігі, прэзідэнт Расіі мог бы заслужыць такое месца толькі сур'ёзным крокам да міру — напрыклад, папярэднім спыненнем агню. «Замест гэтага мы бачым адваротнае: узмацненне тэрору супраць мірных жыхароў», — адзначыў украінскі міністр.
Між тым прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што канчатковае ўрэгуляванне ва Украіне немагчымае без «удзелу каго-небудзь з Кіева, хто гатовы ўзяць на сябе адказнасць». Так ён адказаў на пытанне, ці лічаць у Маскве магчымым мірнае ўрэгуляванне без удзелу ў перамовах прадстаўнікоў украінскага кіраўніцтва.
Паводле звестак газеты The Wall Street Journal, Пуцін прапанаваў правесці трохбаковы саміт з Трампам і Сі на маючым адбыцца форуме Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ў Кітаі, каб дамовіцца пра завяршэнне вайны ва Украіне на ўмовах Масквы.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
неужели трое против одного.... Кошмар 21 века.К чему подощла Земля в развитии, уже делят страны и территории.
Кто из них кто ?, выберете сами.
путин, трамп и си, назовут эту встречу Ялтой-2, но сути это не поменяет.