Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа паведаміў, што праблема ўзнікла некалькі начэй таму. Паводле яго, яе вывучэннем займаецца Еўрапейскае камандаванне ЗША.

«Я ведаю, што некалькі начэй таму была праграмная праблема, звязаная з іх сістэмай ранняга папярэджання», — сказаў ён.
Тым часам «Радыё Свабода» са спасылкай на ўкраінскія крыніцы паведаміла, што перад балістычнай атакай на Кіеў у ноч на 19 кастрычніка Украіна зноў не атрымала папярэджання ад партнёраў.
Рубіа адказаў, што дакладна не ведае, што адбылося мінулай ноччу. «Я не ведаю, што адбылося мінулай ноччу. Некалькі начэй таму ўзнікла праграмная праблема, звязаная з сістэмай ранняга папярэджання Украіны. Еўрапейскае камандаванне УС ЗША вывучае гэтае пытанне. Я не магу каментаваць тое, што адбылося мінулай ноччу», — адказаў Рубіа.
Ён падкрэсліў, што ЗША не перасталі перадаваць Украіне разведвальныя даныя.
У выніку расійскіх удараў па Кіеве ўначы 19 кастрычніка загінула 21‑гадовая дзяўчына, пашкоджаныя дамы, крамы, інфраструктура метро.
Каментары