Свет11

Больш за ўсё за апошнія гады выраслі жанчыны ў Паўднёвай Карэі — на 20 см. Чаму?

Сёння маладыя людзі ў сярэднім на 10 см вышэйшыя за сваіх продкаў стагоддзе таму, расказвае Бі-бі-сі. 

Фота: Getty Images / Jackyenjoyphotography

Даследаванне 2016 года, у якім параўноўваліся людзі, народжаныя ў 1896 і 1996 гадах, паказала, што больш за ўсё выраслі паўднёвакарэйскія жанчыны і іранскія мужчыны — на 20 см і 17 см адпаведна. Гэта звязана з паляпшэннем харчавання, зніжэннем захворвальнасці, вакцынацыяй і многімі іншымі фактарамі, кажа доктар Аравінда Гунтупалі, старэйшы выкладчык па глабальнай ахове здароўя ва Універсітэце Абердзіна ў Шатландыі.

Не ўсё залежыць ад генетыкі. Генетыка вызначае 80—90% росту, астатняе — роля харчавання, хвароб, умоў дзяцінства і медыцыны. Таму сярэдні рост вялікіх груп людзей паказвае ўзровень жыцця нават тады, калі іншых даных няма.

У гісторыі чалавецтва былі два пераломныя моманты, звязаныя з ростам.

Першы — пераход да земляробства (10—12 тысяч гадоў таму). Пасля гэтага людзі сталі ніжэйшымі, у сярэднім на 2,8 см. Паляўнічыя-збіральнікі елі больш жывёльнай ежы, а фермеры жылі ў антысанітарыі побач з жывёламі, больш хварэлі і цяжэй працавалі.

Другі момант — прамысловая рэвалюцыя. Яна спачатку таксама пагоршыла сітуацыю: цеснае жыллё, бруд, знясільваючая праца. Толькі пазней, калі выраслі даходы і з'явіліся санітарыя, лепшае жыллё і медыцына, рост людзей пачаў імкліва павялічвацца.

Хаця Паўднёвая Карэя прайшла працэс індустрыялізацыі пазней, яе імклівае эканамічнае развіццё суправаджалася адным з самых уражлівых прыростаў сярэдняга росту, зафіксаваных у мінулым стагоддзі, — 15 см у мужчын і 20 см у жанчын, згодна з аналізам 2016 года.

Але быў і нечаканы паварот. Пасля пандэміі чумы ў XIV стагоддзі сярэдні рост у Англіі вырас прыкладна з 170 да 174 см. Магчымая прычына ў тым, што з-за недахопу рабочых рук павысіліся заробкі — і людзі сталі жыць лепш.

Цяпер сярэдні рост тых, хто нарадзіўся ў 1996 годзе, складае 171 см у мужчын і 159 см у жанчын.

У багатых краінах рост, падобна, спыніўся. Магчыма, дасягнута генетычная мяжа або на рост уплываюць фастфуд і сядзячы лад жыцця.

Даследчыкі мяркуюць, што розніца ў росце паміж багатымі і беднымі, як паміж краінамі, так і ўнутры іх, хутчэй за ўсё, будзе павялічвацца.

Каментары1

  • Барадзед
    18.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Я сапраўдны лінгвістычны гік». 16‑гадовы школьнік з Індыі вывучае беларускую мову5

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць