Пасля ўдару на лагістычным цэнтры пачаўся пажар. Паводле Ozon, усіх работнікаў эвакуявалі, ніхто не пацярпеў.

ASTRA вызначыла, што атакаваны склад знаходзіцца на Сафійскай вуліцы ў Колпінскім раёне Пецярбурга.
Пра атаку ў ноч на 18 кастрычніка паведаміў сам маркетплэйс.
«Сёння ўначы пад атаку БПЛА трапіў адзін з нашых лагістычных цэнтраў у Санкт-Пецярбургу. Мы аператыўна эвакуявалі ўсіх работнікаў, ніхто не пацярпеў. Узнік пажар, на месцы працуюць экстранныя службы», — заявілі ў кампаніі.
Гэта адзін з самых загружаных цэнтраў Ozon на паўночным захадзе Расіі. Яго плошча дасягае 79 тысяч квадратных метраў. Тут захоўваюць тавары, камплектуюць і адпраўляюць заказы.
Удар па Ozon адбыўся падчас масіраванай атакі на Пецярбург і Ленінградскую вобласць. Медыя называюць яе самай маштабнай для вобласці. Губернатар Аляксандр Драздзенка паведаміў пра 144 збітыя беспілотнікі.
У Пецярбургу таксама загарэліся нафтавы тэрмінал і нафтабаза «Ручьи», а ў Ленінградскай вобласці быў атакаваны дата-цэнтр «УКантакце».
Паводле губернатара Пецярбурга Аляксандра Бяглова, у выніку начнога ўдару па горадзе адзін чалавек загінуў, пяцёра пацярпелі.
Каментары