Ад рэдакцыі77

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі

Галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі NATO ў Еўропе, амерыканскі генерал Алексус Грынкевіч на Варшаўскім форуме бяспекі публічна апісаў новую вайсковую стратэгію Альянсу на выпадак нападу Расіі на ўсходні фланг. Мы ў нашым пераказе яго выступу спалучылі яго выказванні з апісаннем раней агучаных планаў NATO.

Алексус Грынкевіч. Фота: AP Photo / Attila Husejnow

Канцэпцыя пад назвай «Тэорыя перамогі» (Theory of Victory) прадугледжвае «разгром праціўніка за тры этапы».

На першым этапе, які атрымаў назву Block («Блакаваць»), сілы НАТО мусяць адбіць першапачатковую атаку. Калі праціўнік працягне наступ, альянс пяройдзе да другога этапу — Blunt («Аслабіць удар»). Яго задача — пазбавіць наступальныя войскі магчымасці прасоўвацца далей.

Трэці этап — Break («Разграміць») — прадугледжвае знішчэнне не толькі наступальных падраздзяленняў, але і ўсёй ваеннай сістэмы, якая забяспечвае іх дзеянні. Для гэтага НАТО плануе перарэзаць шляхі забеспячэння, вывесці з ладу сістэмы камандавання і пазбавіць атакуючыя войскі баяздольнасці.

Загаловак артыкула «Нашай Нівы» «Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу» быў некарэктны, бо ён прыпісвае гэтыя словы самому Грынкевічу. Грынкевіч у сваім выступе гэтага не казаў.

У той жа час раней паведамлялася, што, згодна са стратэгіяй, распрацаванай NATO, калі Расія нападзе, NATO мае намер наносіць удары па расійскіх камандных пунктах і сістэмах СПА на тых кірунках, з якіх напад будзе ажыццёўлены. Калі з Беларусі — то па Беларусі, калі з Калінінградскай вобласці і з раёна Пецярбурга — то па іх. Мэта такіх удараў у тым, каб пазбавіць праціўніка перавагі ў паветры і адкрыць шлях для контрнаступу. 

Пераказ выступу Грынкевіча, зроблены ў «Нашай Ніве» паводле The Wall Street Journal, быў недакладны. Просім прабачэння за гэта. Аднак сутнасць пытання была перададзеная правільна. Калі Беларусь стане плацдармам для расійскай агрэсіі, яна стане і зонай баявых дзеянняў.

Каментары7

  • Сяржук з-пад Маямі
    17.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ды ўвогуле
    17.10.2026
    Калі не сказаў, што будуць біць па Беларусі - значыць не будуць? Ну гэта дзіўна. Калі пачнецца вялікая вайна з Еўропай, Беларусь стане палігонам непазбежна, гэта геаграфічна перадвызначана хто б што казаў, або не казаў.
  • Барадзед
    17.10.2026
    Томагавками по аэродромам, как всегда. Россияне могут кака-нибудь наступать и без авиации.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка3

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць