Свет44

Трамп заявіў, што вайна ва Украіне павінна скончыцца

«Гэта вайна павінна спыніцца», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што канфлікт паміж Расіяй і Украінай павінен завяршыцца. Пра гэта ён сказаў падчас мітынгу прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі ў штаце Джорджыя. Трансляцыю вёў Fox News на YouTube.

«Гэтая вайна павінна спыніцца. Калі б выбары другога тэрміну не былі сфальсіфікаваныя, яна ніколі б не пачалася», — сказаў кіраўнік Белага дома, маючы на ўвазе прэзідэнцкія выбары 2020 года, на якіх перамог Джо Байдэн.

Паводле слоў Трампа, падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну ён пабудаваў Узброеныя сілы ЗША, а Байдэн, які змяніў яго на пасадзе прэзідэнта, «вельмі шмат аддаў Украіне». Пры гэтым Трамп адзначыў, што ваенны патэнцыял краіны практычна ўдалося аднавіць і неўзабаве гэты працэс завершыцца.

«Байдэн раздаў Украіне зброі і наяўных грошай на 350 млрд даляраў. Гэта нядобра, нядобра», — заявіў ён.

Каментары4

  • З
    17.10.2026
    Сабака брэша, караван ідзе
  • Žvir
    17.10.2026
    A ja zajaŭlaju, što vajna ŭ Iranie pavinna skončycca, a s aboda sudnachodstva adnoŭliena ! Zajaŭlaju !
  • Лол
    17.10.2026
    Тое, што пры Трампе вайна не пачалася б, то факт. Пуціну дэмакрат Абама і яго першы раднік Байдэн у 2014 годзе аддалі Крым за так. Таму Пуцін ведаў слабасці дэмакратычнай адміністрацыі. А пасля ганебнага бегства амерыканскіх войскаў з Афганістана было зразумела, што Пуціну трэба дзейнічаць, пакуль дэмакраты ва ўладзе. Байдэн быў гатовы здаць Украіну, калі б украінскі народ не стаў на яе абарону. І тут трэба аддаць належнае Байдэну, ён у моманце зрабіў для Украіны ўсё, што мог (за выключэннем контрнаступу ў 22 годзе, калі адміністрацыя рэзка спыніла пастаўкі зброі, каб не дапусітць паразы Расеі). Трамп канешне перагінае палку з 350 мільярдамі, бо столькі не было. Было максімум 100 і зброя.

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка5

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмен Варабей запэўніў, што Лукашэнка перадае яму зямлю не задарма7

Зяленскі: З Трампам мне прасцей, чым з Пуціным3

Канадская правінцыя Альберта правядзе папярэдні рэферэндум аб незалежнасці1

Мінчук нарваўся на дзясятую крымінальную справу праз сапсаваны сальцісон2

Зяленскі папрасіў у Еўрасаюза 70 мільярдаў еўра на абарону15

Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?17

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Сярод іх і падпалкоўнік Дзмітрый Зара1

Беларускі футбольны суддзя зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй ВІДЭА2

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка5

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць