Вайна22

Зяленскі: Балістыка ў Беларусі стане пагрозай для захаду Украіны

«Расіі патрэбная падтрымка Лукашэнкі», — мяркуе прэзідэнт Украіны.

AP Photo/Stefan Jeremiah

Уладзімір Зяленскі сёння паразважаў на тэму, ці ёсць пагроза ўдараў і павелічэння колькасці атак на заходнюю частку Украіны.

«Безумоўна. Ці рыхтуецца да гэтага Расія? Думаю, так». — адказаў ён.

«Расіі патрэбная падтрымка Лукашэнкі, каб на тэрыторыі Беларусі былі размешчаныя іншыя віды ўзбраенняў, у тым ліку балістычныя ракеты. Балістыка ў Беларусі стане пагрозай найперш для заходняй часткі Украіны», — сказаў Зяленскі.

Ён таксама мяркуе, што зняцце санкцый з Расіі будзе працягвацца, і здзелка па дызельным паліве — гэта першы крок.

Рашэнне адмяніць санкцыі Грэма, на яго думку, няправільнае і дакладна дапамагае толькі расіянам і гэта не спыняе вайну.

«Пуцін хоча знішчэння Украіны, яму будзе недастаткова нават капітуляцыі. Але і капітуляваць яму ніхто не дасць, і нашу дзяржаву ніхто не аддасць», — падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.

Каментары2

  • Ганьба канешне
    17.10.2026
    Ну нiчога, знiшчаць гэтую балiстыку а разам з iмi i нпз. Нiхто гэта не будзе цярпець.
  • Супраць удзелу РБ ў вайне 97%
    17.10.2026
    Ганьба канешне, 3% за тое каб біць па РБ, таму ў вашых - 3%. Супраць удзелу РБ ў вайне 97%, афіцыйная статыстыка. Не наша вайна, не якіх удараў ў нас не будзе неверагодны

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка11

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала14

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае17

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

Галоўнакамандуючы НАТА: Мы маем відавочную вайсковую перавагу над Расіяй23

Сабралі $2,9 мільёна для лячэння Арцёма Корбаля з Мазыра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка11

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць