Ласяня, якое ў Рэчыцкім раёне ўратавалі ад браканьераў, вярнулі ў лес
Ласяня, якое браканьеры пераследавалі з паляўнічымі сабакамі ў Рэчыцкім раёне, выратавалі і вярнулі ў лес. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Спецыялісты пераканаліся, што жывёла ачуняла пасля моцнага стрэсу, не мае траўмаў і гатовая да самастойнага жыцця ў прыродзе. Пасля гэтага ласяня выпусцілі на волю. Паводле паведамлення інспекцыі, яно ўпэўнена пабегла ўглыб лесу.
Здарэнне адбылося на гэтым тыдні ў паляўнічых угоддзях Рэчыцкага лясгаса. Супрацоўнікі Гомельскай абласной інспекцыі атрымалі паведамленне пра незаконнае паляванне. На месцы высветлілася, што браканьеры на аўтамабілі гналіся па полі за маладым ласянём, нацкоўваючы на яго паляўнічых сабак.
У дачыненні да парушальнікаў распачалі адміністрацыйныя працэсы, а асобныя матэрыялы перадалі ў Рэчыцкі раённы аддзел унутраных спраў.
У Рэчыцкім раёне браканьеры нацкоўвалі паляўнічых сабак на безабароннае ласяня ВІДЭА
Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў
На беларускіх трасах штучны інтэлект пачаў шукаць ласёў. Як гэта працуе?
У Вілейскім раёне затрымалі браканьера, які незаконна забіў лася
Каментары