Бацькі 11‑гадовага Арцёма Корбаля з Мазыра паведамілі выдатную навіну — удалося сабраць $2 900 000 на прэпарат Elevidys, які мае даць магчымасць хлопчыку справіцца з цяжкой хваробай.

«Сёння мы можам сказаць гэтыя словы, пра якія марылі амаль 14 месяцаў. Мы дагэтуль не можам паверыць, што дайшлі да гэтага моманту.
Гэты апошні крок стаў магчымы дзякуючы вялікай дапамозе, якая прыйшла ў нашу сям’ю. Мы не можам расказаць, хто дапамог сабраць астатнюю суму, але можам сказаць адно: мы бясконца ўдзячныя за гэты ўчынак і ніколі не забудзем таго, што для нас зрабілі», — напісалі на старонцы ў Threads удзячныя бацькі Арцёма.
Да чатырох гадоў цяпер 11‑гадовы Арцём Корбаль з Мазыра здаваўся цалкам здаровым дзіцем, але потым у яго сталі праяўляцца сімптомы міяпатыі Дзюшэна — цяжкога спадчыннага захворвання, пры якім з-за генетычнага збою арганізм не выпрацоўвае бялок дыстрафін. А ён неабходны для нармальнай працы цягліц. Без яго цягліцавыя валокны паступова разбураюцца.
Дапамагчы хлопчыку можа прэпарат Elevidys — на гэты момант гэта самыя дарагія лекі ў свеце. Яго кошт — $2 900 000, іх якраз і ўдалося сабраць.
Цалкам гісторыю Арцёма можна пачытаць тут.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары