Спынена дзейнасць буйной махлярскай сеткі, у якую ўваходзілі больш за 80 чалавек
Паводле звестак МУС, зламыснікі падманвалі беларусаў па тэлефоне, прадстаўляючыся супрацоўнікамі розных арганізацый (пошты, ЖКГ, паліклінік) і сілавых органаў.
З пачатку года ў міліцыю пачало паступаць усё больш паведамленняў пра крадзяжы буйных сум.
Схема была знаёмай: чалавеку тэлефанавалі нібыта з якой-небудзь арганізацыі або сілавога ведамства, а затым з дапамогай псіхалагічнага ціску пераконвалі перадаць свой ашчадак.
Вывучаючы падобныя выпадкі, аператыўнікі выявілі сувязі паміж удзельнікамі махлярскіх схем у розных рэгіёнах краіны. Паступова ўдалося выявіць цэлую сетку, у якой кожны меў сваю ролю.
Паводле інфармацыі МУС, у групу ўваходзілі больш за 80 чалавек. Сляды вялі ў адзін з гарадоў у Брэсцкай вобласці
Сярод іх былі кур’еры, дропы (людзі, праз рахункі якіх праходзяць чужыя грошы) і спецыялісты, якія адказвалі за працу абсталявання.
Сілавікі таксама ўстанавілі арганізатараў і куратараў схемы, якія знаходзяцца на тэрыторыі суседняй дзяржавы. У выніку аперацыі канфіскавалі абсталяванне коштам больш за 60 тысяч рублёў.
Паводле ацэнкі МУС, удалося прадухіліць крадзяжы на суму больш за 10 мільёнаў рублёў і абараніць ад махляроў больш за дзве тысячы чалавек.
Каментары