Колькасць электратранспарту ў краіне расце з кожным годам.

Фота: Lookby.Media
«З кожным годам колькасць электратранспарту ў Рэспубліцы Беларусь расце, і на 1 кастрычніка колькасць электрамабіляў склала ўжо больш за 73 тысячы адзінак», — сказаў віцэ-прэм'ер Віктар Каранкевіч, піша sb.by.
Віктар Каранкевіч адзначыў, што ў краіне актыўна развіваецца і пасажырскі электратранспарт, які, у тым ліку, вырабляецца ў Беларусі.
«Ужо шмат электробусаў курсуе па дарогах Мінска, абласных цэнтраў. Былі рэалізаваныя праекты для пераводу на пасажырскі электратранспарт такіх гарадоў, як Шклоў, Жодзіна, Наваполацк», — звярнуў увагу віцэ-прэм’ер.
Ён дадаў, што электробусамі будуць забяспечаныя гарады-спадарожнікі Мінска — Смалявічы і Фаніпаль.
Каментары