Новы мост цераз раку Мухавец у Брэсце 15 кастрычніка трапіў пад сур’ёзныя выпрабаванні, паведамляе прэс-служба Брэсцкага аблвыканкама.

Участак ад бульвара Шаўчэнкі да вуліцы Махновіча вырашылі праверыць на трываласць. Для гэтага выкарыстоўвалі адразу некалькі машын МАЗ. Кожны грузавік загрузілі такім чынам, што яго вага склала больш за 30 тон.

Пасля гэтага гружаныя МАЗы адправіліся ў дарогу па новым мосце. Канструкцыя без праблем вытрымала такое выпрабаванне, аднак спецыялісты вырашылі не спыняцца на дасягнутым.

У нейкі момант усе машыны адначасова спыняліся ў ключавых пунктах моста, а эксперты з дапамогай спецыяльных датчыкаў фіксавалі тэхнічныя параметры збудавання.
Усе гэтыя выпрабаванні мост прайшоў без праблем.
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары
Ці стаяць недзе на заднім плане машыны МНС? Ці застрахаваныя кіроўцы?