Грамадства

У Брэсце пачнуць рэканструкцыю моста цераз Мухавец

У Брэсце напрыканцы чэрвеня пачнецца рэканструкцыя аўтамабільнага моста цераз раку Мухавец у цэнтральнай частцы горада. Пра гэта паведаміў дырэктар Упраўлення капітальнага будаўніцтва Брэста Ігар Касянкоў, піша БелТА.

Фота: av.by

Гаворка ідзе пра мост, які злучае бульвар Шаўчэнкі і Варшаўскую шашу. Генеральным падрадчыкам выбралі «Мостаатрад №58» — філіял ААТ «Мостабуд». Дамову з імі плануюць падпісаць 20 чэрвеня, а ўжо на наступным тыдні пачаць першыя работы.

Рэканструкцыя будзе праходзіць паэтапна. Спачатку падрыхтуюць пляцоўку, перанясуць інжынерныя камунікацыі і абсталююць будаўнічы гарадок. Потым пачнецца будаўніцтва новай часткі моста. Яго плануюць завяршыць да канца наступнага года і адкрыць па гэтай частцы рух. Пасля гэтага ў 2027 годзе дэмантуюць стары мост, а на яго месцы пабудуюць другую частку новага.

Праект фінансуецца з крэдыту Банка развіцця. У 2025 годзе на работы выдзелена каля 8,8 мільёна рублёў. Увесь праект разлічаны на 43 месяцы.

Брэсцкі мост праз Мухавец быў пабудаваны ў 1960‑х гадах і ўжо не адпавядае сучасным патрабаванням. Новая канструкцыя будзе з жалезабетону, а цэнтральная частка — металічнай. У абноўленым мосце прадугледжаныя дзве паласы руху ў кожны бок (цяпер толькі адна), шырэйшыя тратуары для пешаходаў і раварыстаў, новае асвятленне. Таксама перабудуюць кольца на бульвары Шаўчэнкі, пашыраць дарожныя палосы з боку Варшаўскай шашы і зробяць дадатковыя заезды і з’езды з моста.

Рух падчас работ цалкам перакрывацца не будзе, але магчымыя часовыя нязручнасці — напрыклад, трэба будзе пераносіць шматлікія кабельныя лініі з боку бульвара Шаўчэнкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе64

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць