Грамадства55

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»

Юліяне Малачковай далі хатнюю хімію.

Юліяна Малачкова. Фота з яе старонкі ў інстаграме

Юліяне Малачковай з Бабруйска 22 гады. Нядаўна дзяўчына выпусцілася з Мінскага каледжа прадпрымальніцтва.

Дзяўчыну судзілі ў Магілёўскім абласным судзе паводле часткі 1 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса. Яе абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Вядома, што суд прызначыў Малачковай хатнюю хімію.

***

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Алесь.
    02.10.2026
    Удакладненне, называць тых, хто забяспечваў "паглыбленную інтэграцыю" рэвалюцыйным рухам - найвышэйшая ступень цынізма. Ад Масквы смярдзіць у біяграфіі кожнага з гэтых "рэвалюцыянераў". І аніхто з іх і не думаў, што прыйдзецца ахвяраваць сваім жыццём і здароўем. І да беларусаў яны ставяцца гэтак жа, як і Лука. У іх усіх народ - вінаваты.
    А выбараў у Беларусі няма з 1995 года. І тое, што хлусілі, што будуць выбары ў 2020, то гэта і ёсць здрада беларускаму народу. І, натуральна што Захад не прызнаў тыя "выбары". А якія лукашэнкаўскія "выбары" з 2001 года прызнаваў Захад? Ніякія.
    Беларусы ў 2020 хацелі не бабарык, калеснікавых, ціханоўскіх і іншых цапкалаў, а каб не было Лукі. Так і цяпер тое ж самае. Толькі з масавымі рэпрэсіямі супраць нас, беларусаў.
    І розніца між "інтарасантамі найменавання жанчыны Нацыянальнай лідаркай і Прэзідэнтам-электам" і "мужам, які ... уступіў у жорсткі клінч" вельмі праблематычныя. А часам і анекдатычныя. Па прымаўцы - "муж ды жана - адна сатана".
    І дай Бог, каб яшчэ не пад "прыкрыццём" ўсю гэту "рэвалюцыйную" групу на Захад не адправілі (тут ужо не пра Ціханоўскіх, а шырэй).
  • что-что
    02.10.2026
    Что-что, а воевать с безоружными, молодыми, красивыми беларусками, государственники из кгб и их холуи из губопика, могут до бесконечности.
    Отрабатывают лукашенковы квартиры, льготы, пенсии, должности, премии, которые выделяются за террор беларусок и беларусов.
  • Аналитик
    02.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!8

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?2

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра29

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?8

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі3

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх22

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!8

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць