Грамадства33

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах

Галіна Усцюгава доўгі час працавала ў дзяржаўных структурах: ад начальніцы землеўпарадкавальнай службы да спецыялісткі аддзела статыстыкі. Нядаўна жанчыну судзілі.

Галіна Усцюгава. Фота: gztzara.by

Галіна Усцюгава нарадзілася ў лістападзе 1969 года. У 1992 годзе яна скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прыкладная геадэзія і фотаграметрыя».

Доўгі час жанчына працавала ў дзяржаўным апараце Бешанковіцкага раёна на Віцебшчыне. У нулявыя яна была сакратаром Ульскага сельскага савета. На 2018 год яна кіравала мясцовай землеўпарадкавальнай службай. Пазней Усцюгава працавала спецыялістам па правядзенні абследаванняў у раённым аддзеле статыстыкі, а кіраўніцтва хваліла яе як надзейную і пісьменную супрацоўніцу.

У сацсетках Усцюгава заклікала карыстацца беларускай мовай і запісвала свой голас для праекта «Беларускай мове патрэбныя донары».

Галіну затрымалі ў гэтым годзе. У выніку справу разглядалі ў Мінскім гарадскім судзе. Жанчыну асудзілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: за садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК), удзел у экстрэмісцкім фармаванні (ч. 3 арт. 361-1), распальванне варожасці (ч. 1 арт. 130), дыскрэдытацыю Беларусі (арт. 369-1) і заклікі да прычынення шкоды Беларусі (ч. 3 арт. 361). 

Галіне прысудзілі калонію ці хімію з накіраваннем — у анлайн у сацсетках яна так і не выйшла.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • пора
    18.09.2026
    Они уже охотятся за теми, кто просто разговаривает и пишет на беларуском языке в Беларуси.
    Пора упразднять название Страны -Беларусь, переходить на российские паспорта, на российское гражданство, будет Минская Губерния в составе РФ.
    Глядя на лукашенок, на весь выводок, они к этому и ведут.
  • Свабоду палітвязням!
    18.09.2026
    Спадарыня Галіна - чарговае сведчанне, што г.зв. улада не адпавядае запыту вельмі розных слаёў грамадства. Запыт гэты - на беларускі змест беларускай жа дзяржавы, на сацыяльную роўнасць ды справядлівасць, на законнасць і рэальную ўладу народа. Рэжым лукі стаў поўнай супрацьлегласцю пажаданням народа (адзінай крыніцы ўлады згодна з Канстытуцыяй Беларусі). Безумоўна, як адна ў выканаўцаў нізавога ўзроўню дзяржаўнага кіравання сп. Галіна бачыла, як працуе сістэма, да чаго яна прывяла. За пасільны супраціў пакаралі чарговую годную беларускую жанчыну. А вось на пысы следака, пракурора, суддзі з цікавасцю паглядзеў бы, што гэта за поскудзь здзекуецца з людзей.
  • Падтрымка
    21.09.2026
    Шаноўнай пані Галіне сіл і здароўя.
    Дзякуй за ваш голас і працу.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць