Ежа1212

Хочаце схуднець? Магчыма, вам трэба есці больш, а не менш

Звычайна тыя, хто хоча схуднець, пачынаюць менш есці. Але некаторыя спецыялісты па харчаванні прапануюць іншы падыход. Чаму гэта можа дапамагчы скінуць вагу, тлумачыць The Independent.

Фота: Vecteezy

На першы погляд, парада есці больш, каб схуднець, супярэчыць логіцы: калі чалавек атрымлівае больш калорый, чым расходуе, ён набірае вагу. Аднак прафесар Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі Вальтэр Лонга, які даследуе праблемы даўгалецця, раіць тым, хто хоча схуднець, не менш есці, а больш. Галоўнае — правільна выбіраць прадукты.

Як тлумачыць спецыяліст, ежа, багатая на клятчатку і бялок, лепш насычае і дапамагае даўжэй не адчуваць голаду. Да таго ж гародніна і садавіна звычайна маюць невысокую каларыйнасць. Таму можна з'есці вялікую порцыю такой ежы і атрымаць менш калорый, чым ад некалькіх салодкіх перакусаў.

Пэўныя прадукты таксама спрыяюць выпрацоўцы ў арганізме гармона GLP-1, які ўдзельнічае ў рэгуляванні апетыту. Менавіта на дзеянні гэтага гармону заснаваны эфект некаторых сучасных прэпаратаў для зніжэння вагі, у тым ліку «Аземпіку».

Чаму лепш дадаваць, а не забараняць

Такі падыход працуе яшчэ і дзякуючы «эфекту выцяснення». Калі чалавек пачынае есці больш садавіны, гародніны, бабовых і суцэльназерневых прадуктаў, яны паступова займаюць месца менш карыснай ежы.

Напрыклад, даследаванні паказваюць, што дзеці, якім раяць есці больш садавіны, часам крыху худнеюць. Рэч у тым, што садавіна не проста дадаецца да ранейшага меню, а часткова замяняе іншыя прадукты.

Гэта адна з прычын, чаму такі падыход можа быць больш прадукцыйным за жорсткія дыеты. Пастаянныя забароны і абмежаванні часта пакідаюць чалавека галодным і незадаволеным, таму доўга прытрымлівацца іх складана.

Да прадуктаў, якія варта часцей уключаць у рацыён, спецыялісты адносяць гародніну, садавіну, фасолю, сачавіцу, суцэльныя злакі і нятлустыя крыніцы бялку.

Важна не толькі харчаванне, але і рух

Але нават правільна складзены рацыён — толькі частка справы. Не менш важна, наколькі актыўны чалавек у паўсядзённым жыцці.

Даследаванне, апублікаванае ў 2019 годзе, паказала, што апетыт лепш рэгулюецца, калі чалавек і больш есць, і больш рухаецца. Фізічная актыўнасць дапамагае кантраляваць вагу не толькі дзякуючы спальванню калорый, але і праз уплыў на адчуванне голаду і сытасці.

Пры гэтым арганізм чалавека прыстасаваны да эканоміі энергіі. Калі доўга і істотна абмяжоўваць харчаванне, ён можа зніжаць яе расход, што ўскладняе пахудзенне. Таму спалучэнне сядзячага ладу жыцця і жорсткай дыеты не заўсёды дае ўстойлівы вынік.

Каментары12

  • Пупсік,
    18.10.2026
    Біясістэма!
  • Страўнік памерам з тумбу
    18.10.2026
    Логіка ясная. Калі страўнік ужо расцягнуты неймавернай колькасцю яды і патрабуе запаўнення, запаўняць яго лепш "травой", а не бургерамі. Але толькі адзінкі з іх на гэтае здольныя, для іх гэтая "трава" безсмакавая масса, іх рэцэптары забітыя цукрам і узмацняльнікамі.
  • всё просто
    18.10.2026
    как живёшь - так и выглядишь хочешь похудеть? поменяй образ жизни! и всего-то :)

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць