Грамадства

Памёр прафесар Валерый Грамак

Механіка-матэматычны факультэт БДУ паведаміў, што 14 кастрычніка памёр доктар фізіка-матэматычных навук, прафесара і шматгадовы загадчык кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў Валерый Грамак. Яму было 76 гадоў.

Валерый Грамак. Фота: mmf.bsu.by

Валерый Грамак нарадзіўся 9 красавіка 1950 года ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна. У 1972 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі БДУ, а ў 1975 годзе — аспірантуру з датэрміновай абаронай кандыдацкай дысертацыі.

Працоўную дзейнасць пачаў асістэнтам, пазней стаў дацэнтам і прафесарам кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў. У 1992 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1993 годзе ўзначаліў кафедру дыферэнцыяльных ураўненняў, якой кіраваў да 2021 года. Працаваў запрошаным лектарам у вядучых навуковых цэнтрах розных краін свету і ўдзельнічаў у міжнародных праектах.

Даследаванні Валерыя Грамака тычыліся аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі нелінейных хваль і салітонных ураўненняў. Узначальваў беларускую навуковую школу па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Пад яго кіраўніцтвам было абаронена 6 кандыдацкіх і 2 доктарскія дысертацыі.

Валерый Грамак з'яўляўся адным з арганізатараў спецыяльнасці «Камп'ютарная матэматыка» і міжнародных матэматычных канферэнцый «Яругінскія чытанні».

Развітанне з навукоўцам адбудзецца 18 кастрычніка ў 12:00 па адрасе Кульман, 33А.

Каментары

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць