У Брэсце распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 214 Крымінальнага кодэкса Беларусі (угон). Абвінавачаным стаў 29‑гадовы мясцовы жыхар, які і раней трапляў у поле зроку сілавікоў.

Здарэнне адбылося ў гаражы, дзе мужчына адпачываў у кампаніі знаёмых і калег. Падчас сустрэчы прысутныя ўжывалі алкаголь. У нейкі момант мужчына выйшаў, каб пагаварыць па тэлефоне, і заўважыў аўтамабіль аднаго з калегаў. Ключ пры гэтым заставаўся ў замку запальвання.
Берасцеец вырашыў сесці за руль, каб, як ён патлумачыў, «патрэніравацца». Пры гэтым ён не меў пасведчання кіроўцы і быў п’яны. Да яго ў машыну сеў яшчэ адзін нецвярозы знаёмы, які выпадкова праходзіў побач.
Паездка, якая спачатку здавалася кароткай забавай, хутка стала небяспечнай. Пасажыр амаль адразу ўсвядоміў рызыку і настойліва ўгаворваў кіроўцу разгарнуцца і вярнуцца да гаража. Аднак падчас развароту «трэніроўка» неспрактыкаванага кіроўцы скончылася аварыяй.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары