Грамадства33

У Мінску п'яны пасажыр напаў на таксіста, бо той не размаўляў з ім падчас паездкі

У суд накіравалі крымінальную справу супраць 40‑гадовага мінчука, якога абвінавачваюць у хуліганстве. Раней гэты мужчына праблем з законам не меў, але адзін вечар склаўся для яго вельмі нядобра, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак 8888

Увечары мінчук ужываў дома алкаголь, а потым вырашыў паехаць да сябра. Мужчына выклікаў таксі і, садзячыся ў аўтамабіль Hyundai, папярэдзіў кіроўцу, што за паездку заплаціць ягоны знаёмы пасля прыбыцця.

Сеўшы на задняе сядзенне, пасажыр папрасіў уключыць музыку і пачаў піць гарэлку, якую ўзяў з сабой. Калі аўтамабіль рухаўся па МКАД з хуткасцю каля 90 км/г, моцна п'янаму мужчыну стала сумна. Яго абурыла тое, што таксіст не размаўляе з ім.

Пасажыр пасунуўся да кіроўцы і без папярэджання ўдарыў яго кулаком па патыліцы, а затым двойчы ў шыю. Кіроўца ад нечаканасці прыгнуўся, пасля чаго атрымаў яшчэ пяць удараў у спіну. Затым нападнік пачаў з сілай выкручваць руку таксіста, якой той спрабаваў закрыць галаву.

У выніку кіроўца страціў кантроль над аўтамабілем і ўрэзаўся ў бар'ерную агароджу. Машына атрымала сур'ёзныя пашкоджанні кузава і фары. На шчасце, да гэтага моманту кіроўца ўжо паспеў знізіць хуткасць, таму больш цяжкіх наступстваў удалося пазбегнуць.

Пасля аварыі нападнік выйшаў з аўтамабіля і пайшоў у бок з'езда з МКАД. Праязджаў міма іншы кіроўца, які спыніўся і пацікавіўся, што адбылося. Ён таксама паведаміў пра інцыдэнт у міліцыю. Дэбашыра затрымалі ў той жа вечар.

Пры гэтым, як адзначаюць сілавікі, ніякага канфлікту паміж пасажырам і таксістам да нападу не было. Прычынай агрэсіі фактычна стала незадаволенасць пасажыра тым, што кіроўца не падтрымліваў з ім размову.

Мужчына мае вышэйшую адукацыю, не жанаты, дзяцей не мае і афіцыйна не працуе. Раней да крымінальнай адказнасці яго не прыцягвалі. Сваю віну ён цалкам прызнаў.

Яму выстаўлена абвінавачанне ў хуліганстве — наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, дэманструюць відавочную непавагу да грамадства, суправаджаюцца гвалтам і пашкоджаннем чужой маёмасці.

Пашкоджанне аўтамабіля на суму 6862,11 рубля мужчына добраахвотна кампенсаваў. Акрамя таго, ён выплаціў таксісту 3000 рублёў у якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.

Эксперты прыйшлі да высновы, што абвінавачаны мае патрэбу ў прымусовым лячэнні ад хранічнага алкагалізму. Да суда яму абралі меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Каментары3

  • Спадар
    31.07.2026
    Шкада абодвух. Адзін перапіў, не правільна свет пачаў успрымаць – адзінота, яна такая, на жаль. Іншы атрымаў ні за што. Выснова для ўсіх павінна быць адна – алкаголь, калі ім злоўжываць, зло!
  • Кіроўца - асоба недатыкальная
    31.07.2026
    Калі ў нападніка ёсць падсведчанне кіроўцы - забраць. Ён стварыў аварыйную сітуацыю.
  • Крынж
    01.08.2026
    Спадар,
    У дапаўненні да вашай адзінай высновы-каб алкаголь быў дабром- трэба ўсім даброўужываць, або добра ўжываць, як каму да спадобы.)
    ПС. Такіст- гэта ніжэйшая форма жыцця на зямлі, разам з бактэрыямі якія збіраюцца ва ўнітазе.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць