Вайна3535

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў

Расія не здолела дамагчыся вырашальнага поспеху на полі бою і цяпер робіць стаўку на масавыя ўдары па гарадах і крытычнай інфраструктуры Украіны. Паводле аглядальніка Frankfurter Allgemeine Zeitung Конрада Шулера, Масква разлічвае ператварыць зіму ў выпрабаванне, якое прымусіць украінцаў і іх заходніх саюзнікаў пагадзіцца на расійскія ўмовы.

Яшчэ ў 2024 годзе Уладзімір Пуцін заяўляў: «Нашы войскі прасоўваюцца па ўсёй лініі сутыкнення». Масква спадзявалася знясіліць украінскую армію і ўрэшце перамагчы на полі бою.

Аднак расійскі наступ не прынёс чаканага пералому, а страты працягваюць расці. Паводле ацэнак брытанскіх вайскоўцаў, якія прыводзіць Frankfurter Allgemeine Zeitung,

Расія страціла забітымі і параненымі каля 1,5 мільёна вайскоўцаў. Прыкладна 500 тысяч з іх маглі загінуць.

Таму, піша аглядальнік FAZ, Пуцін пераходзіць да іншага «плана перамогі» — так званай вайны гарадоў.

Яе мэта — сістэматычнымі ўдарамі па ўсёй тэрыторыі Украіны разбурыць эканоміку, ускладніць жыццё насельніцтва і прымусіць Кіеў прасіць міру.

Блізкі да расійскіх вайскоўцаў тэлеграм-канал Rybar апісвае гэты разлік яшчэ больш адкрыта: Украіну хочуць ператварыць у настолькі праблемны і затратны актыў, каб заходнім саюзнікам стала нявыгадна яе падтрымліваць. Пры гэтым ракеты і беспілотнікі, на думку аўтараў канала, абыходзяцца Расіі танней, чым утрыманне і папаўненне вялікай арміі на фронце.

Галоўнай мішэнню становіцца Кіеў

Швейцарскае выданне NZZ звяртае ўвагу на павелічэнне маштабу атак на ўкраінскую сталіцу. Расійскія беспілотнікі пачалі мэтанакіравана атакаваць кіеўскія масты цераз Дняпро.

Пасля некалькіх удараў Паўднёвы і Паўночны масты, а таксама мост Патона цалкам перакрывалі. Рух па мосце Метро, якім карыстаюцца аўтамабілі і цягнікі, абмяжоўвалі.

Пашкоджанне гэтых аб’ектаў можа паралізаваць значную частку сталіцы. Дняпро падзяляе Кіеў на дзве часткі: на правым беразе знаходзяцца дзяржаўныя ўстановы, бізнэс і значная частка працоўных месцаў, а на левым жывуць сотні тысяч людзей.

The New York Times папярэджвае пра магчымы «лагістычны кашмар». Магчымасцяў аб’ехаць пашкоджаныя масты амаль няма: найбліжэйшы аўтамабільны мост на поўдзень ад Кіева знаходзіцца прыкладна за 145 кіламетраў.

Адначасова Расія атакуе школы, пасажырскія цягнікі, запраўкі, памежныя пункты, склады, дата-цэнтры, медыцынскія сховішчы і прамысловыя прадпрыемствы. Адзін з беспілотнікаў трапіў у кіеўскую школу падчас заняткаў. Дзеці і настаўнікі паспелі схавацца ва ўкрыцці, таму ахвяр не было.

Перад гэтым былі пашкоджаныя будынак Акадэміі навук і радзільны дом.

«Расіяне не змаглі нас акупаваць. Таму цяпер яны здзяйсняюць масаваныя атакі і масавыя забойствы», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго, украінская разведка атрымала звесткі, што Пуцін загадаў больш не прытрымлівацца ніякіх абмежаванняў: «Цяпер — ніякіх правілаў».

Разлік на зіму і слабую супрацьпаветраную абарону

Новая стратэгія Масквы становіцца больш небяспечнай праз недахоп ва Украіны сродкаў супрацьпаветранай абароны. Паводле NZZ, запасы ракет для амерыканскіх комплексаў Patriot значна скараціліся, а частка рэсурсаў ЗША цяпер ідзе на вайну з Іранам.

Адначасова Расія нарошчвае вытворчасць рэактыўных беспілотнікаў. Калі раней Украіна перахоплівала каля 90% паветраных цэляў, то ў верасні паказчык знізіўся да 55—57%.

Асаблівую стаўку Масква, на думку Конрада Шулера, робіць на наступную зіму. Удары па электрастанцыях, сістэмах ацяплення і прамысловых прадпрыемствах павінны стварыць цяжкія ўмовы для мільёнаў людзей і ўзмацніць эканамічны ціск на Кіеў.

Разам з тым Расія рыхтуецца не толькі да зімовай кампаніі, але і да працяглай вайны. У наступным годзе Масква плануе павялічыць вайсковыя выдаткі прыкладна на 40% у параўнанні з ранейшым планам.

Каментары35

  • Тру
    05.10.2026
    А шо, були якісь правила?
  • Савояров
    05.10.2026
    Зима в Украине будет скорее мягкой, в отличии от прошлой, а вот на Московии из-за близости Арктики не настолько, так что действительно у украинцев есть шанс «перестрелять» Z-рейх во время отопительного сезона, если всерьез продвинули ракетную программу.
  • Варварство - последний козырь Путина
    05.10.2026
    Россия вернулась к тому, чем всегда была, сняв маску "правил ведения войны" и перейдя к привычным варварским методам тотального уничтожения украинской экономики и мирного населения.

    "Держись, Кавказ, идёт Ермолов!" с его резней и старых и малых - такое в истории России было много раз.

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі5

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі5

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць