Каля ўзбярэжжа Балгарыі дроны атакавалі два гандлёвыя судны, адно затанула
Раніцай 6 кастрычніка каля ўзбярэжжа Балгарыі дроны атакавалі два камерцыйныя судны. Адно з іх у выніку затанула, цяпер працягваюцца пошукі зніклых членаў экіпажа. Ёсць пацярпелыя, піша Euronews.

Вядома, што пацярпелыя судны ішлі пад сцягамі Тога і Палау.
Абодва судны ў момант атакі знаходзіліся ў выключнай эканамічнай зоне Балгарыі, але за межамі яе тэрытарыяльных вод. Гэта першы вядомы выпадак атакі ў эканамічнай зоне краіны — члена НАТА.
Інцыдэнт адбыўся неўзабаве пасля іншай атакі ў Чорным моры. Напярэдадні каля ўзбярэжжа Румыніі пасля ўдару беспілотніка затанула турэцкае судна Royad Mammadov, якое перавозіла збожжа з Украіны ў Італію. У выніку той атакі загінулі два чалавекі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што судна каля Румыніі атакавалі два расійскія беспілотнікі. Паводле яго слоў, на борце знаходзіліся грамадзяне Азербайджана і Індыі.
Расія ўдарыла дронамі па турэцкім судне з кукурузай
Пасля расійскіх удараў ва Украіне амаль не засталося лакаматываў
Эстонія забараніла транзіт збожжа з Беларусі і Расіі
У Латвіі рэзка павялічыўся збожжавы транзіт з Беларусі. За дзевяць месяцаў у 913 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год
ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне
Каментары