Свет99

Пяскоў пракаментаваў інфармацыю пра чуму ў Іркуцкай вобласці

Фактычна ў Крамлі не сталі ні пацвярджаць, ні абвяргаць паведамленні пра магчымы выпадак чумы ў Іркуцкай вобласці. 

Дзмітрый Пяскоў. Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрыя Пяскоў пракаментаваў паведамленні пра магчымы выпадак заражэння чумой у Іркуцкай вобласці.

«Галоўным ведамствам, якое кампетэнтнае ў гэтай галіне, з’яўляецца Расспажыўнагляд. І менавіта на афіцыйныя заявы Расспажыўнагляду трэба арыентавацца, не слухаючы розныя чуткі, розныя разважанні», — заявіў Пяскоў.

Ён дадаў, што ў ведамстве «працуюць высокія прафесіяналы ў гэтай галіне», і зноў заклікаў давяраць іх афіцыйным паведамленням.

Падставай для размоў пра чуму стала смерць супрацоўніцы Іркуцкага супрацьчумнага інстытута. Жанчыну шпіталізавалі 29 верасня з сімптомамі цяжкай пнеўманіі, а ў ноч з 1 на 2 кастрычніка яна памерла.

Медыя агучылі версію заражэння, паводле якой 28‑гадовая супрацоўніца Іркуцкага супрацьчумнага інстытута Дар’я Шыпілава разбіла прабірку з узбуджальнікам лёгачнай чумы. Дзяўчына памерла. Афіцыйнага пацверджання гэтай версіі прычын яе смерці не было.

Пасля смерці Шыпілавай Шэлехаўскую бальніцу, дзе яна знаходзілася, закрылі на каранцін. Пад медыцынскае назіранне ўзялі 189 чалавек, якія кантактавалі з жанчынай. Губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў заявіў, што прыкмет захворвання ў іх не выявілі.

Расспажыўнагляд паведаміў, што праведзеныя даследаванні не выявілі мікраарганізмаў, звязаных з прафесійнай дзейнасцю памерлай. Афіцыйна яе дыягназ сфармулявалі як «пнеўманію нявызначанай этыялогіі». Паводле ведамства, санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя ў рэгіёне застаецца стабільнай.

Тым часам Казахстан, Кыргызстан і Узбекістан узмацнілі меры засцярогі. На памежных пунктах правяраюць людзей, транспарт і грузы, а службы, якія адказваюць за недапушчэнне завозу асабліва небяспечных інфекцый, перавялі ў рэжым павышанай гатоўнасці.

За развіццём сітуацыі сочыць і Белы дом. Паводле крыніцы Axios у адміністрацыі Дональда Трампа, амерыканскія ўлады ведаюць пра паведамленні з Расіі, адсочваюць іх і «ацэньваюць магчымыя варыянты».

Чуму выклікае бактэрыя Yersinia pestis. Найбольш небяспечная лёгачная форма можа перадавацца ад чалавека да чалавека праз дыхальныя шляхі. Пры своечасовым лячэнні антыбіётыкамі хвароба вылечваецца, аднак без хуткай медыцынскай дапамогі яна прыводзіць да смерці.

Каментары9

  • І
    05.10.2026
    Пяскоў хлусіць. Расспажыўнагляд так сама хлусіць.
  • 1
    05.10.2026
    Значит правда - чума... В этой лаборатории пишут что выводили какой-то новый вид бактерии, и она сбежала.... Где-то это уже было.....
  • Народныя прыкметы
    05.10.2026
    Назіраем за сустрэчамі Пуціна.

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць