Грамадства11

Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў

Надзея з Любані сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Нават каталог пад гэта завяла, таму і ведае дакладную колькасць. Інакш — паспрабуй палічы. Месца дома хутка заканчваецца, таму яны ўсюды: на падваконніках, на шафах і ў шафах. А часам і пад імі, піша Myfin.by.

«Сваякі засвоілі: захоплены збіральнік — гора ў сям'і»

Надзея — выкладчыца-філолаг, шмат гадоў захапляецца этнаграфіяй і вывучэннем культуры, у першую чаргу сваёй малой радзімы — Любаншчыны. Збірае яна філіжанкі і кубкі толькі з назвамі гарадоў ці краін. А вось матэрыял можа быць любы. На паліцах і стэлажах красуюцца экзэмпляры з керамікі, шкла, дрэва, металу і нават бяросты і гарбуза-гарлянкі.

Ёсць у калекцыі кубкі незвычайных дызайнаў, смешны кубак-карова са штата Мічыган у ЗША, кубак-вярблюд з Туніса, кубак-дыназаўр з Партугаліі і кубак-слон са Шры-Ланкі. Ёсць дракар вікінгаў, Падаючая вежа з Пізы і Эйфелева з Парыжа. Нават экзэмпляры катэгорыі 18+ маюцца, але іх гаспадыня хавае — дызайн надта ж ужо ашаламляльны.

«Як любы калекцыянер са стажам, я даўно вывучыла фразы: «Гэтаму кубку ўжо тры гады», «Гэта не зараз куплена, вы проста не бачылі», «Яно заўсёды тут стаяла». Па-іншаму ніяк, бо сваякі засвоілі: захоплены збіральнік — гора ў сям'і».

Першы калекцыйны кубак з'явіўся ў Надзеі ў 2006 годзе. У той момант, калі яна падчас падарожжа па Румыніі купіла кубак у сувенірнай краме каля замка Дракулы.

Спынілася на кубку, прычым выбрала не тыповы для падобнага месца — жыццярадасны жоўты.

Вампірскі рэцэпт «Кактэйлю з Трансільваніі»

Кубкі ў доме не толькі прыгожа стаяць на паліцах для любавання, але і па прызначэнні выкарыстоўваюцца.

«З іх п'ю я, мая сям'я, сябры і знаёмыя. І ведаеце, калі я прапаную самастойна выбраць кубак, з якога захочацца выпіць, амаль заўсёды чалавек губляецца. Вельмі часта назіраю карціну, калі сябар стаіць перад паліцамі і думае. Дзяўчаты амаль заўсёды спыняюцца на Парыжы, а мужчыны выбіраюць брутальных шатландскіх горцаў ці шведскіх вікінгаў.

Кубкі, дарэчы, перыядычна пакідаюць сцены дома. Напрыклад, у гарадскую бібліятэку Надзея прывозіць цікавыя экзэмпляры калекцыі для так званых «Фарфоравых сустрэч». Там яна расказвае пра фарфор, пра вядомых беларускіх вытворцаў керамікі.

«Мы нават гуляем, бо кубкі — гэта не заўсёды пра пітво, яны выдатна ўмеюць забаўляць. Напрыклад, чаша Піфагора ці кубкі-жартаўнікі.

На адным з маіх румынскіх кубкаў змешчаны вампірскі рэцэпт «Кактэйлю з Трансільваніі». Для яго ўсяго толькі і трэба пэўная колькасць грамаў крыві першай, другой і чацвёртай групы, лёд і лімон. А вось кроў трэцяй групы ў склад кактэйлю не ўваходзіць, і на маіх сустрэчах, калі бяру гэты кубак з сабой, заўсёды пытаюся: а чаму так? Мабыць, і вашым чытачам пакіну гэта пытанне».

«Магу забыцца, чым снедала, але заўсёды памятаю, адкуль у мяне той ці іншы кубак»

Цікава, што ў дызайне кубкаў з Егіпта амаль заўсёды выкарыстоўваецца сапраўднае золата, але «найбольш залатым» у калекцыі Надзеі з'яўляецца кубак з Катара.

І нават у нічым не прыкметных знешне экзэмпляраў ёсць цікавая гісторыя. Напрыклад, у самага звычайнага з выгляду кубка з Бразіліі.

«У 2006 годзе ў Германіі праходзіў чэмпіянат свету па футболе, і бразільцы выпусцілі кубак з дзёрзкім напісам Brasil rumo ao hexa — «На шляху да шостага тытула». Але ў чвэрцьфінале бразільцаў спынілі французы, мроі пра тытул рассеяліся, але кубак жа застаўся».

Практычна ўсе кубкі і філіжанкі Надзеі — сувенірныя экзэмпляры за ўмераныя грошы. Большасць набытыя праз інтэрнэт.

Чайная пара з Паўночнай Карэі

«Калі казаць пра еўрапейскія, то ў сярэднім яны каштуюць ад 2 да 15 еўра, гэта значыць пра нейкія завоблачныя цэны гаворкі не ідзе. Калекцыянаванне для мяне падобнае да паэзіі ці добрай музыкі, калі, перш за ўсё, атрымліваеш асалоду ад працэсу далучэння да прыгожага. На шчасце, мая калекцыя не антыкварная і нават не вінтажная, таму недарагая. Калекцыя — гэта настрой, гэта эмоцыя, абавязкова светлая, пазітыўная. Я наўмысна не збіраю куфлі для піва, хоць калекцыянаванне іх даволі пашырана. Аддаю перавагу чаю і душэўным размовам пра прыгажосць і свет, на што алкаголь не здатны».

Сярэдні кошт аднаго кубка — 10 рублёў

Антыкварны фарфор лічаць выдатнай інвестыцыяй, але да збору Надзеі гэта не адносіцца. Спадчыннікі наўрад ці змогуць выгадна прадаць калекцыю, бо камерцыйнай каштоўнасці яна не ўяўляе.

«Даволі лёгка прадаць калекцыі піўных куфляў у бары і піўныя рэстараны, але я ні разу не чула, каб для дызайну кавярань спатрэбілася б вялікая колькасць кубкаў. Ведаю адну не вельмі вясёлую гісторыю, як у адной з кавярань Рыгі наведвальнікам дазваляюць біць філіжанкі рыжскага фарфоравага завода, які ўжо не існуе. Такой долі я для сваёй калекцыі не хачу».

Колькі грошай уклала ў хобі за гады яго існавання, Надзея не лічыла. Але, калі прыкінуць, што сярэдні кошт аднаго кубка — дзесяць рублёў, сума атрымаецца значная, ад 10 000 BYN. Аднак трэць калекцыі — гэта падарункі.

«З Алімпіяды ў Парыжы мне прывезла кубак сяброўка нашай паралімпійскай зборнай па плаванні. У калекцыі ёсць падарункі акцёраў, праграмістаў, міліцыянераў і нават святароў».

Надзея смяецца, што сярод яе знаёмых напэўна ходзіць прыказка: «Будзь сапраўдным сябрам, зрабі свой унёсак у калекцыю».

Купіла оптам вядро кубкаў — там было каля трыццаці штук

Надзея марыць стварыць музей, у якім магла б расказваць пра свае кубкі, таму прадаваць калекцыю наўрад ці калісьці збярэцца. Праўда, аднойчы ўсё ж з адным экзэмплярам развіталася.

«Быў выпадак, калі чалавек захацеў купіць адзін з маіх кубкаў. Я наўрад ці прадала б, але, па-першае, у мяне былі два аднолькавыя, а па-другое, гэты чалавек расказаў кранальную гісторыю з дзяцінства, звязаную якраз з гэтым кубкам. У выніку я прадала яго трохі даражэй, чым набыла, хоць магла памножыць суму разоў у пяць. Але я не стала гэтага рабіць, бо заўсёды трэба мець сумленне і памятаць: калі ты кагосьці ашукаў, будзь гатовы, што цябе таксама ашукаюць, і не аднойчы».

А наогул, такую вялікую калекцыю немагчыма прадаць оптам.

«Яе варта разбіць на лоты хаця б па дзесяць асобнікаў, змясціўшы ў лот адзін-два цікавыя і астатнія менш прывабныя прадметы. Продаж, безумоўна, зойме шмат часу, і не варта спадзявацца, што атрымаецца вярнуць патрачаныя грошы.

Калі турыст купіў ва ўмоўнай Італіі кубак і па нейкай прычыне захоча потым прадаць яго ў нас, то ён наўрад ці верне свае патрачаныя 15 еўра. Найдаражэйшыя ў маёй калекцыі — асобнікі з Starbucks, на аўкцыёнах кошт асобных кубкаў даходзіць да 70 даляраў і вышэй, але я так дорага іх не набывала. Аднойчы на свой дзень нараджэння пацешыла сябе тым, што купіла вядро кубкаў. Мне прадалі каля трыццаці кубкаў па оптавай цане, іх усе акуратна склалі ў пластмасавае вядро, і гэта стала найцікавейшай у маім жыцці распакоўкай. У вядры мяне якраз і чакалі два кубкі з Starbucks».

Надзея даўно марыць папоўніць калекцыю кубкам з маленькай нямецкай грамады Флінтсбах-ам-Ін (Flintsbach am Inn). Чаму менавіта адтуль, сакрэт не раскрывае, але кажа, што дакладна будзе найшчаслівейшым чалавекам у свеце, калі мроя ажыццявіцца.

«Лічу, што нічога немагчымага няма, і калі мне ўдалося набыць кафейную пару з Паўночнай Карэі, то з Германіі дакладна атрымаецца. Хоць менавіта гэты кубак пакуль не даецца».

Каментары1

  • Пашка
    06.10.2026
    НН, вы вось зараз сур’ёзна?😂

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць