49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе
Сяргею Сініцкаму далі хатнюю хімію.

Сяргею Сініцкаму 49 гадоў, ён з Бабруйска. Вышэйшую адукацыю мужчына атрымаў у БДУІР на факультэце радыётэхнікі і электронікі.
Пры канцы 1990‑х ён спрабаваў займацца бізнэсам і рэгістраваў ІП, але ў 2003 годзе яно было ліквідаванае.
Доўгі час Сяргей працаваў праграмістам на ААТ «Беларусьгуматэхніка». Пасля працаваў на той жа пасадзе ў буйным перапрацоўшчыку шын «Экавер».
Крымінальную справу супраць Сініцкага разглядаў суд Ленінскага раёна горада Магілёва. Праграміста абвінавацілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Яму прысудзілі хатнюю хімію.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.
Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў.
«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары