У вёсцы Сярэднія Печы Лельчыцкага раёна з пачатку 2025 года спрабуюць прадаць арганічныя ўгнаенні, арыштаваныя ў «Лельчыцкага аграсервісу». Спачатку ў дакументах значыліся 3800 тон гною, цяпер — 3039,14 тоны, заўважыў канал «Витебск, я гуляю!»

У 2025 годзе лот выстаўлялі на аўкцыён пяць разоў, але пакупніка не знайшлося. Першапачаткова за 3800 тон прасілі каля 21,3 тысячы рублёў, а да снежня стартавую цану знізілі да 4,3 тысячы рублёў.
Праз дзесяць месяцаў пасля апошняй спробы продажу з’явілася новая аб'ява. Цяпер адным лотам прадаюць ужо 3039,14 тоны — на 760,86 тоны менш. Пры гэтым стартавая цана вырасла да 17 019 рублёў.
Каментары