Свет1717

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах

У горадзе Шэлехаў Іркуцкай вобласці 28‑гадовая Дар’я Шыпілава, якая працавала лабаранткай у Іркуцкім супрацьчумным інстытуце, памерла ад гэтай самай хваробы.

Дар'я Шыпілава

Як высветліла выданне «Люди Байкала», 25 верасня жанчына разбіла прабірку з узбуджальнікам лёгачнай чумы. Неўзабаве яна адчула сябе дрэнна і была шпіталізаваная ў Шэлехаўскую бальніцу. Там яна правяла тры дні і памерла ў ноч на 2 кастрычніка.

За два гады да гэтага Шыпілава з адзнакай скончыла ардынатуру Іркуцкага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Клінічная лабараторная дыягностыка».

Пасля яе шпіталізацыі пачалося ўстанаўленне кола кантактаў. Паводле ацэнак крыніц выдання, 1 кастрычніка каля 90 чалавек, якія кантактавалі з Шыпілавай, змясцілі на каранцін у цэнтр, які раней выкарыстоўваўся для пацыентаў з COVID-19. Па стане на 2 кастрычніка колькасць ізаляваных павялічылася прыкладна да 200 чалавек. Жыхары Шэлехава таксама заўважылі на вуліцах людзей у ахоўных касцюмах, масках і пальчатках. Паводле іх слоў, маскі раздавалі і ў дзіцячых садах.

Увечары 1 кастрычніка ў Іркуцку адбылася нарада з удзелам кіраўнікоў сілавых і адміністрацыйных структур. З 1 кастрычніка супрацоўнікі ФСБ, паводле крыніц «Людей Байкала», пачалі суправаджаць машыны хуткай дапамогі, якія дастаўлялі людзей, што кантактавалі з Шыпілавай, на абследаванне.

Журналісты паразмаўлялі з доктарам, знаёмым з лячэннем цяжкіх інфекцый. Ён растлумачыў, што чуму лечаць вялікімі дозамі антыбіётыкаў. Паводле яго слоў, існуюць дзве асноўныя формы захворвання — бубонная і лёгачная. Бубоннай формай можна заразіцца, напрыклад, праз укус грызуна, і ад чалавека да чалавека яна не перадаецца. Лёгачная ж форма можа перадавацца паміж людзьмі і з'яўляецца вельмі заразнай.

Лекар адзначыў, што пры выпадку асабліва небяспечнай інфекцыі інфармацыя можа распаўсюджвацца не адразу. Могуць уводзіцца абмежаванні на ўезд і выезд, а да правядзення каранцінных мерапрыемстваў могуць прыцягвацца сілавыя структуры. Медыцынскія работнікі пры гэтым звычайна не маюць права самастойна каментаваць сітуацыю журналістам. Інфармацыю ад бальніцы павінен даваць упаўнаважаны прэс-сакратар.

Паводле спецыяліста, каранцін такога ўзроўню ўводзяць пры вельмі абмежаванай колькасці асабліва небяспечных інфекцый, сярод якіх чума і натуральная воспа. Дыягностыкай у такіх выпадках займаюцца буйныя спецыялізаваныя інстытуты, да расследавання могуць падключацца эксперты з іншых гарадоў, у тым ліку з Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Пасля выяўлення падазрэння на небяспечную інфекцыю адпаведныя службы перадаюць інфармацыю па інстанцыях, аддзяленне могуць закрыць, пачынаецца эпідэміялагічнае расследаванне. Спецыялісты бяруць неабходныя аналізы і праводзяць даследаванні. Паводле доктара, пасля пасеваў і выяўлення ўзбуджальніка на атрыманне вынікаў можа спатрэбіцца каля шасці дзён.

Каментары17

  • скрыньце
    02.10.2026
    хутка высветліцца, што пераносчыкі чумы ўжо паспелі раз'ехацца па свеце. І пачнецца. А ўсё, таму што адзін дзед не можа выйграць вайну
  • Дохтар
    02.10.2026
    Самая небяспечная чума ў Крамлі.
  • Дзікпікавіч
    02.10.2026
    У крамлі трэба было рабіць

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах2

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца1

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім6

Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках9

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў26

Падпольшчык, які падклаў выбухоўку расійскаму палкоўніку, праз Турцыю і Малдову выехаў ва Украіну7

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах2

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць